Ловаць: розьніца паміж вэрсіямі
д робат дадаў: es:Río Lovat |
Luckas-bot (гутаркі | унёсак) д робат дадаў: uk:Ловать |
||
Радок 61: | Радок 61: | ||
[[ru:Ловать]] |
[[ru:Ловать]] |
||
[[sr:Ловат]] |
[[sr:Ловат]] |
||
[[uk:Ловать]] |
Вэрсія ад 00:35, 12 кастрычніка 2009
Ловаць | |
Рака Ловаць каля Вялікіх Лукаў | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Выток | возера Завесна |
Вусьце | возера Ільмень |
Краіны басэйну | Беларусь, Расея |
Вобласьці | Віцебская вобласьць, Пскоўская вобласьць і Наўгародзкая вобласьць |
Даўжыня | 536 км |
Сярэднегадавы сьцёк | 150 м³/с |
Плошча басэйну | 21,9 тыс. км² |
Нахіл воднай паверхні | 0,16 ‰ |
Ловаць — рака ў Гарадоцкім раёне Віцебскай вобласьці Беларусі, Пскоўскай і Наўгародзкай абласьцях Расеі, у басэйне ракі Нява. Даўжыня 536 км. Плошча вадазбору 21,9 тыс. км². Сярэднярочны расход вады ў вусьці каля 150 м³/с, на мяжы Беларусі і Расіі каля 2,5 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,16 ‰, у Беларусі 0,6 ‰.
Асноўныя прытокі
На рацэ
- Месты: Вялікія Лукі, Холм
- Мястэчка: Парфіна
Агульныя зьвесткі
Выцякае з возера Ловацец (Пскоўская вобласьць), упадае ў возера Ільмень з поўдня. Паводле іншых крыніцаў пачынаецца з возера Завесна за 3,5 км на паўднёвы ўсход ад вёскі Марчанкі Гарадоцкага раёну. Цячэ ў межах Беларусі (даўжыня 47 км) па Гарадоцкім узвышшы, праз азёры Задрач, Мяжа, Сосна, Чарняста і Сясіта, па Валдайскім узвышшы і ў нізкай плыні па Ільменскай нізіне.
Даліна ад вытоку да возера Мяжа невыразная (абалона забалочаная), паміж азёрамі Сосна, Чарняста і Сясіта трапэцападобная (абалона роўная, лугавая). Рэчышча да возера Мяжа зьвілістае, да возера Задрач яго шырыня 3—5 м, ніжэй 5—10 м.
Суднаходная ў нізоўі на працягу 70 км. Па рацэ ў старажытнасьці праходзіла частка гандлёвага шляху З варагаў у грэкі.
Крыніцы
- Блакiтная кнiга Беларусi. - Мн.:БелЭн, 1994.
- Гідрамэтцэнтар Беларусі