Крупня (рака): розьніца паміж вэрсіямі
Новая старонка: {{Шаблён:Рака | назва = Крупня | арыгінальная_назва = | выява = | подпіс ... |
д Робат: аўтафарматаваньне артыкула |
||
Радок 1: | Радок 1: | ||
{{ |
{{Рака |
||
| назва = Крупня |
| назва = Крупня |
||
| арыгінальная_назва = |
| арыгінальная_назва = |
Вэрсія ад 02:11, 3 кастрычніка 2008
Крупня | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Выток | каля в. Сакалоўка |
Вусьце | Жадунька |
Краіны басэйну | Беларусь |
Вобласьці | Магілёўская вобласьць |
Даўжыня | 41 км |
Сярэднегадавы сьцёк | 0,7 м³/с |
Плошча басэйну | 136 км² |
Нахіл воднай паверхні | 1,2 ‰ |
Крупня — рака ў Клімавіцкім і Касьцюковіцкім раёнах Магілёўскай вобласьці, левы прыток ракі Жадунька (басэйн Дняпра). Даўжыня 41 км. Плошча вадазбору 136 км². Сярэднярочны расход вады ў вусьці 0,7 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,2 ‰.
Пачынаецца за 2 км на паўночны ўсход ад вёскі Сакалоўка Клімавіцкага раёну, вусьце на паўднёвай ускраіне места Касьцюковічы. Цячэ на паўднёвым усходзе Аршанска-Магілёўскай раўніны.
Даліна выразная, шырынёй да 2 км, парэзана лагчынамі, ярамі, мэліярацыйнымі каналамі. Абалона вузкая, у высокай і нізкай плыні чаргуецца па берагах, у сярэднім — двухбаковая (шырыня ў асобных месцах да 1,8 км), асушаная, лугавая. Рэчышча каналізаванае на працягу 26 км (вёска Крупня Клімавіцкага раёну — вёска Карбанава Касьцюковіцкага раёну), у высокай плыні слабазьвілістае. Шырыня ракі ў межань да 10 м. Прымае сьцёк зь сеткі мэліярацыйных каналаў.
Крыніцы
- Блакiтная кнiга Беларусi. - Мн.:БелЭн, 1994.