Вялікі тэатар Варшавы: розьніца паміж вэрсіямі
крыніца — https://en.wikipedia.org/wiki/Grand_Theatre,_Warsaw?oldid=1008992989 |
д шаблён |
||
Радок 1: | Радок 1: | ||
{{Арганізацыя |
{{Арганізацыя |
||
| назва = Вялікі тэатар Варшавы |
|||
| арыгінальная назва = |
|||
| выява = Warszawa, ul. Senatorska 21, 25 20170516 001.jpg |
|||
| рамка выявы = |
|||
| памер выявы = 300пкс |
|||
| альтэрнатыўны тэкст выявы = |
|||
| подпіс выявы = Будынак тэатру |
|||
| мапа = |
|||
| памер мапы = |
|||
| альтэрнатыўны тэкст мапы = |
|||
| подпіс мапы = |
|||
| мапа 2 = |
|||
| абрэвіятура = |
|||
| дэвіз = |
|||
| папярэднік = |
|||
| наступнік = |
|||
| дата ўтварэньня = {{Дата пачатку|24|02|1833|1}} |
|||
| дата спыненьня існаваньня = |
|||
| тып = [[Тэатар]] |
|||
| юрыдычны статус = дзяржаўная ўстанова |
|||
| мэта = |
|||
| штабкватэра = |
|||
| месцазнаходжаньне = [[Варшава]], Тэатральная плошча, 1 |
|||
| каардынаты = {{каардынаты|52.243|21.011|выяўленьне=тэкст,загаловак}} |
|||
| дзейнічае ў рэгіёнах = |
|||
| сяброўства = |
|||
| афіцыйныя мовы = |
|||
| генэральны сакратар = |
|||
| асноўныя асобы = |
|||
| кіроўны орган = |
|||
| матчыная кампанія = |
|||
| зьвязаныя кампаніі = |
|||
| бюджэт = |
|||
| колькасьць супрацоўнікаў = |
|||
| колькасьць валянтэраў = |
|||
| сайт = [http://www.teatrwielki.pl/ teatrwielki.pl] |
|||
}} |
|||
'''Вялі́кі тэа́тар''' ({{мова-pl|Teatr Wielki w Warszawie}}) — нацыянальная [[тэатар|тэатральна]]-[[опэра|опэрны]] комплекс, разьмешчаны на гістарычнай [[Тэатральная плошча (Варшава)|Тэатральнай плошчы]] ў цэнтральнай [[Варшава|Варшаве]] ў [[Польшча|Польшчы]]. У Вялікім тэатры базуецца [[Польскі нацыянальны балет]] і зьяўляецца адной з найбуйнейшых тэатральных пляцовак у сьвеце, колькасьць месцаў у якой перавышае 2 тысячы<ref>[https://www.communications-unlimited.nl/the-grand-theater-in-warsaw-one-of-the-largest-theatres-in-europe-and-one-of-the-biggest-stages-in-the-world/ «The Grand Theater in Warsaw: one of the largest theatres in Europe and one of the biggest stages in the world»]. Communications Unlimited.</ref>. |
'''Вялі́кі тэа́тар''' ({{мова-pl|Teatr Wielki w Warszawie}}) — нацыянальная [[тэатар|тэатральна]]-[[опэра|опэрны]] комплекс, разьмешчаны на гістарычнай [[Тэатральная плошча (Варшава)|Тэатральнай плошчы]] ў цэнтральнай [[Варшава|Варшаве]] ў [[Польшча|Польшчы]]. У Вялікім тэатры базуецца [[Польскі нацыянальны балет]] і зьяўляецца адной з найбуйнейшых тэатральных пляцовак у сьвеце, колькасьць месцаў у якой перавышае 2 тысячы<ref>[https://www.communications-unlimited.nl/the-grand-theater-in-warsaw-one-of-the-largest-theatres-in-europe-and-one-of-the-biggest-stages-in-the-world/ «The Grand Theater in Warsaw: one of the largest theatres in Europe and one of the biggest stages in the world»]. Communications Unlimited.</ref>. |
||
Вэрсія ад 21:21, 12 красавіка 2021
Вялікі тэатар Варшавы | |
Будынак тэатру | |
Дата ўтварэньня | 24 лютага 1833 (191 год таму) |
---|---|
Тып | Тэатар |
Юрыдычны статус | дзяржаўная ўстанова |
Месцазнаходжаньне | Варшава, Тэатральная плошча, 1 |
Каардынаты | 52°14′35″ пн. ш. 21°00′40″ у. д. / 52.243° пн. ш. 21.011° у. д.Каардынаты: 52°14′35″ пн. ш. 21°00′40″ у. д. / 52.243° пн. ш. 21.011° у. д. |
Сайт | teatrwielki.pl |
Вялі́кі тэа́тар (па-польску: Teatr Wielki w Warszawie) — нацыянальная тэатральна-опэрны комплекс, разьмешчаны на гістарычнай Тэатральнай плошчы ў цэнтральнай Варшаве ў Польшчы. У Вялікім тэатры базуецца Польскі нацыянальны балет і зьяўляецца адной з найбуйнейшых тэатральных пляцовак у сьвеце, колькасьць месцаў у якой перавышае 2 тысячы[1].
Тэатар быў урачыста адкрыты 24 лютага 1833 году пастаноўкай «Сэвільскі цырульнік» аўтарства Джаакіна Расіні. Акрамя таго, пад кіраўніцтвам Станіслава Манюшкі побач быў пабудаваны драўляны Летні тэатар на 1065 месцаў у Саксонскім садзе. Летнія спэктаклі даваліся штогод з рэпэртуараў Вялікага і Эстраднага тэатраў. Юзэф Шчублеўскі піша, што нават у той час, не зважаючы на тое, што Польшча не існавала як краіна і была падзеленая паміж суседзямі, тэатар квітнеў, бо балет выклікаў захапленьне замежных наведвальнікаў. У тэатры былі прадстаўлены опэры Ўладзіслава Жаленскага, Ігнацы Яна Падэрэўскага, Караля Шыманоўскага і іншых польскіх кампазытараў, а таксама балетныя пастаноўкі, выкананыя харэографамі Раманам Турчыновічам, Пётрам Зайлічам і Фэлікс Парнэлем. У той жа час у рэпэртуары былі асноўныя сусьветныя клясычныя творы опэры і балету ў выкананьні найбольш вядомых польскіх і замежных сьпевакоў і танцораў.
Пасьля бамбаваньня і амаль поўнага зьнішчэньня будынку ў Другую сусьветную вайну ён быў адноўлены і зноў адкрыты 19 лістапада 1965 году пасьля пэрыяду пуставаньня на працягу больш за дваццаці гадоў. Арыгінальны будынак быў спраектаваны ў нэаклясычным стылі архітэктарамі Антоніё Караццы і Крыстыянам Пётрам Айгнэрам, а пасьля адноўлены Багданам Пнеўскім. Тэатар мае дзьве залы — вялікую на 1841 месца і малую — на 200 месцаў, у якой таксама праходзяць прадстаўленьні. У залях тэатру ставяць опэры, балеты, праходзяць канцэрты ды іншыя ўрачыстасьці.
Крыніцы
- ^ «The Grand Theater in Warsaw: one of the largest theatres in Europe and one of the biggest stages in the world». Communications Unlimited.