Карбанары: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
д Bot: Migrating 22 interwiki links, now provided by Wikidata on d:Q749325
д Ясамойла перанёс старонку Карбанарый у Карбанары: памылка ў назве
(Розьніцы няма)

Вэрсія ад 17:25, 9 студзеня 2021

Сьцяг карбанарыяў

Карбанарый (па-італьянску: Carbonaro) — чалец тайнага, строга заканспіраванага таварыства ў Італіі ў 18071832 гадох. Карбанарый па-італьянску азначае «вугальшчык». Гэтая назва звязана з тым, што ў таварыстве карбанарыяў нараўне зь іншымі абрадамі існаваў рытуал спаленьня драўлянага вугалю, які сымбалізаваў духоўнае ачышчэньне.

Палітычная праграма карбанарыяў ўключала барацьбу за канстытуцыйныя пераўтварэньні. Найважнейшым пунктам гэтай праграмы было патрабаваньне нацыянальнай незалежнасьці, а таксама адзінства Італіі. Выразнай праграмы аб’яднаньня краіны ў карбанарыяў ня мелася. Адны зь іх мелі намер захапіць уладу шляхам узброенага перавароту. Іншыя бачылі асноўную перашкоду да аб’яднаньня краіны ў аўстрыйскім валадарстве й прапаноўвалі засяродзіць намаганні на барацьбе зь ім. У гады напалеонаўскага панаваньня карбанарыям дапамагалі ангельцы, якія забясьпечвалі іх зброяй. Аднак у першыя часы існаваньня таварыства рух карбанарыяў не сустрэў шырокай падтрымкі з боку насельніцтва. Рух карбанарыяў актывізаваўся ў 1820-х гадох. Карбанарыі ўзначальвалі рэвалюцыі 18201821 гадох у Каралеўстве абедзьвюх Сыцылій і ў П’емонце, удзельнічалі ў рэвалюцыі 1831 годзе ў дзяржавах Цэнтральнай Італіі.

Арганізацыі карбанарыяў са сваімі спэцыфічнымі мэтамі існавалі таксама ў Францыі, Швайцарыі й на Балканах.

Карбанарысховішча мультымэдыйных матэрыялаў