Перайсьці да зьместу

Карбанары

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Карбанарый»)
Сьцяг карбанарыяў

Карбанары (па-італьянску: Carbonaro) — сябра тайнага, строга заканспіраванага таварыства ў Італіі ў 18071832 гадох. Карбанары па-італьянску азначае «вугальшчык». Гэтая назва звязана з тым, што ў таварыстве карбанарыяў нараўне зь іншымі абрадамі існаваў рытуал спаленьня драўлянага вугалю, які сымбалізаваў духоўнае ачышчэньне.

Палітычная праграма карбанарыяў ўключала барацьбу за канстытуцыйныя пераўтварэньні. Найважнейшым пунктам гэтай праграмы было патрабаваньне нацыянальнай незалежнасьці, а таксама адзінства Італіі. Выразнай праграмы аб’яднаньня краіны ў карбанарыяў ня мелася. Адны зь іх мелі намер захапіць уладу шляхам узброенага перавароту. Іншыя бачылі асноўную перашкоду да аб’яднаньня краіны ў аўстрыйскім валадарстве й прапаноўвалі засяродзіць намаганьні на барацьбе зь ім. У гады напалеонаўскага панаваньня карбанарыям дапамагалі ангельцы, якія забясьпечвалі іх зброяй. Аднак у першыя часы існаваньня таварыства рух карбанарыяў не сустрэў шырокай падтрымкі з боку насельніцтва. Рух карбанарыяў актывізаваўся ў 1820-х гадох. Карбанарыі ўзначальвалі рэвалюцыі 1820—1821 гадох у Каралеўстве абедзьвюх Сыцылій і ў П’емонце, удзельнічалі ў рэвалюцыі 1831 годзе ў дзяржавах сярэдняе Італіі.

Арганізацыі карбанарыяў са сваімі задачамі існавалі таксама ў Францыі, Швайцарыі й на Балканах.