Лес: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дапаўненьне літаратура
Метка: рэдактар вікітэксту-2017
Радок 22: Радок 22:
== Крыніцы ==
== Крыніцы ==
{{Крыніцы}}
{{Крыніцы}}

== Літаратура ==
* {{артыкул|аўтар = Пераход В. | частка = |загаловак = «Ліставыя груды» і «вольсы» Беларусі. (Да вывучэньня беларускіх лясоў). |арыгінал = |спасылка =http://kamunikat.org/nasz_kraj.html?pub_start=40&pubid=46250|адказны =[[Зьмітрок Бядуля|С. Плаўнік]]|выданьне=[[Наш край (1925)|Наш Край]]|тып=штомесячнік Цэнтральнага Бюро Краязнаўства пры Інстытуце Беларускай Культуры|месца=[[Менск]]|выдавецтва= |год=чэрвень—ліпень 1926|выпуск=|том=|нумар=6—7 (9—10)| старонкі=25—31|isbn=}}

{{Партал|Геаграфія}}
{{Партал|Геаграфія}}



Вэрсія ад 21:25, 30 красавіка 2020

Лес — комплекс разнастайнай (у асноўным драўлянай) расьліннасьці ўласьцівы для дадзенага геаграфічнага рэгіёну. На 2011 г. агульная плошча лясоў на Зямлі перавышала 34 млн км² (27% плошчы зямной сушы). Палова гэтай лясной зоны належыць трапічным лясам, чвэрць разьмяшчаецца ў паўночным паўшар’і. Агульны запас драўніны на 2011 г. складаў 390 млрд м³. Найбольшы запас драўніны на адным гектары лесу адзначаўся ў Гватэмале — 355 м³. У Беларусі гэты паказьнік пры канцы 2010 г. складаў 194 м³[1].

Лес узьдзейнічае на працэсы глебаўтварэньня, клімат, кругазварот вільгаці, зьяўляецца адным з плянэтарных акумулятараў жывога рэчыва ў біясфэры; актыўна ўзаемадзейнічае з трапасфэрай і вызначае ўзровень кіслароднага і вугляроднага абмену. Выконвае водаахоўную, глебаахоўную, рэкрэацыйную і іншыя функцыі. Выключная роля лесу ў экалягічнай раўнавазе біясфэры, захаваньні генэтычнай разнастайнасьці расьлінаў і жывёлаў, як крыніц рэсурсаў для розных галін прамысловасьці і сельскай гаспадаркі, робяць неабходнымі мерапрыемствы па ахове лясоў, аднаўленьні лясоў, лесаразьвядзеньні.

У паветры лясоў прысутнічае болей 300 назваў розных хімічных злучэньняў. Лясы актыўна пераўтвараюць паветраныя забруджваньні. Самай вялікай акісьляючай здольнасьцю валодаюць іглічныя лясы. Лес актыўна паглынае прамысловыя забруджваньні (пыл, вуглевадароды). Лясы, асабліва іглічныя, выдзяляюць лятучыя рэчывы, якія забіваюць шматлікія хвораўтвараючыя мікробы.

Лясныя прадукты актыўна выкарыстоўваюцца чалавекам як:

  • крыніца харчаваньня (грыбы, ягады, зьверы, птушкі і г.д.)
  • крыніца энэргіі (дровы)
  • будаўнічыя матэрыялы
  • сыравіна для вытворчасьці (папера і г.д.)
  • штучныя лясы для абароны глебы

Лес зьяўляецца ўзнаўляльным прыродным рэсурсам, які забясьпечвае ўстойлівасьць біясфэры. Важны кампанэнт геаграфічных ляндшафтаў. Вывучэньнем лесу займаюцца лесазнаўства і лесаводзтва. На жаль, у наш час вырубка лясоў значна перавышае яго аднаўленьне.

У Беларусі самым вялікім лясным масівам зьяўляецца Белавеская пушча.

Структура

Структура лясоў залежыць ад фізыка-геаграфічных умоваў асяродзьдзя, відавога складу і біялягічных асаблівасьцей расьлінаў. Для лесу характэрна ярусная будова. Звычайна вылучаюць дрэвавыя ярусы (дрэвастой), ярус куставага падлеску, кусьцікавае, паўкусьцікавае і травяністае покрыва, ярус імхоў і лішайнікаў, пазаярусныя расьліны, як то ліяны, эпіфііныя расьліны на ствалах і ў кронах дрэваў. У залежнасьці ад складу, умоваў і асаблівасьцей разьвіцьця вылучаюць вечназялёныя (вільготныя трапічныя лясы, мангравыя лясы, хвойныя лясы), лістападныя (дробна- і шыракалістыя лясы, мусонныя, саваннавыя і іншыя). Паводле тыпу аднаўленьня адрозьніваюць насенныя і парасткавыя, паводле паходжаньня — натуральныя і штучнаствораныя, паводле гісторыі фармаваньня — карэнныя і другасныя, паводле складу пародаў — чыстыя і зьмяшаныя.

Крыніцы

  1. ^ Сяргей Расолька. Лес — сусьветнае багацьце // Мясцовае самакіраваньне. — 3 лютага 2011. — № 4 (242). — С. 2.

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Лессховішча мультымэдыйных матэрыялаў