Літасфэра: розьніца паміж вэрсіямі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
вікіфікацыя |
д дададзеная Катэгорыя:Літасфэра з дапамогай HotCat |
||
Радок 6: | Радок 6: | ||
{{Будова Зямлі}} |
{{Будова Зямлі}} |
||
[[Катэгорыя:Літасфэра| ]] |
Вэрсія ад 12:45, 20 лютага 2019
Літасфэ́ра (ад грэц. λίθος — камень і σφαίρα — сфэра) — цьвёрдая абалонка Зямлі. Складаецца з зямной кары і верхняй часткі мантыі, да астэнасфэры, дзе хуткасьці сэйсмічных хваль паніжаюцца, што сьведчыць пра зьмену плястычнасьці парод.
Літасфэра разьбіта на блокі — літасфэрныя пліты, якія рухаюцца па адносна плястычнай астэнасфэры. Вывучэньню й апісаньню гэтых рухаў прысьвечаны падзел геалёгіі аб тэктоніцы пліт.
Літасфэра пад акіянамі й кантынэнтамі значна адрозніваецца. Літасфэра пад акіянамі зьведала мноства этапаў частковага плаўленьня ў выніку ўтварэньня акіянічнай кары, яна моцна зьбедненая лёгкаплаўкімі рэдкімі элемэнтамі і ў асноўным складаецца з дунітаў і гарцбургітаў.