Астэнасфэра
Выгляд
Астэнасфэ́ра — пласт у мантыі Зямлі. Астэнасфэра вылучаецца па паніжэньні хуткасьцяў сэйсмічных хваляў. Вышэй астэнасфэры залягае літасфэра — хрупкая абалонка Зямлі. Мяжа паміж літасфэрай і астэнасфэрай можа ляжаць на глыбіні ад 4 (пад рыфтамі) да 200 (пад кратонамі) км.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Астэнасфера // Экалагічны слоўнік.