Ганна Сурмач: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
KastusK (гутаркі | унёсак)
Створана старонка са зьместам ''''Ганна Сурмач''' (нар. 4 ліпеня 1947, Пацавічы (Мастоўскі раён)) — белару...'
(Розьніцы няма)

Вэрсія ад 20:27, 22 сакавіка 2018

Ганна Сурмач (нар. 4 ліпеня 1947, Пацавічы (Мастоўскі раён)) — беларуская грамадская дзяячка і гісторык.

Біяграфія

Скончыла гістарычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта ў 1970 годзе. Супрацоўнічыла з Дзяржаўным архівам Мінскай вобласці з 1970 па 1973. Была інспектарам архіўнага аддзела Мінскага аблвыканкама (1973-1977) і загадчыцы аддзела камплектавання дзяржархіву Мінскай вобласці (1977-1982). Ад 1982 па 1993 гг. ўзначальвала Цэнтральны дзяржаўны архіў-музей літаратуры і мастацтва Беларусі. З ліпеня 1993 году старшыня Рады грамадскай арганізацыі - Згуртаваньне беларусаў сьвету Бацькаўшчына.[1]

Ад 1999 года спадарыня Ганна жыве за мяжой. Працавала на Радыё «Свабода», кіравала суполкай “Скарына” ў Чэхіі, а ў 2007 годзе была абрана старшынёй Галоўнай управы Беларуска-Амерыканскага задзіночання (БАЗА) і рэдактарам газеты “Беларус”.[2] Уваходзіць у склад прэзідыум Рады БНР.[3]

Крыніцы