Амэрыка: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д новы ключ для Катэгорыя:Амэрыка: « » з дапамогай HotCat
Радок 14: Радок 14:
{{Commons}}
{{Commons}}


[[Катэгорыя:Амэрыка]]
[[Катэгорыя:Амэрыка| ]]

Вэрсія ад 17:42, 30 жніўня 2017

Амэрыка на мапе сьвету.

Амэ́рыка — частка сьвету, разьмешчаная ў заходнім паўшар’і, у склад якой уваходзяць два кантынэнты: Паўночная Амэрыка і Паўднёвая Амэрыка. Для эўрапейцаў Амэрыку адкрыў Хрыстафор Калюмб у 1492 годзе. З поўначы на поўдзень цягнецца на 15,5 тыс. км. ад Арктычнага архіпэлягу да Вогненай Зямлі. Часта для вызначэньня абедзьвюх Амэрык выкарыстоўваюць назву «Новы сьвет». Плошча Амэрыкі складае 42,5 млн. км², а колькасьць жыхароў — 752 млн. чалавек.

Назва «Амэрыка» зьявілася ў 1507 годзе на прапанову нямецкага картографа з Эльзасу Марціна Вальддземюлера. Адкрыцьцё Новага сьвету ён прыпісваў Амэрыга Вэспуччы, і ў яго гонар надаў новым землям імя Амэрыка. Існуюць яшчэ некалькі тэорыяў паходжаньня гэтай назвы, але яны не пацьвердзіліся.

У наш час назва «Амэрыка» часта ўжываецца ў адносінах да Злучаных Штатаў Амэрыкі.

Глядзіце таксама

Вонкавыя спасылкі

Амэрыкасховішча мультымэдыйных матэрыялаў