Канстанцін Вераніцын: розьніца паміж вэрсіямі
Скасаваньне праўкі 1889097 удзельніка 46.53.177.33 (гутаркі): абкарнаньне на наркамаўскі лад |
|||
Радок 26: | Радок 26: | ||
== Біяграфія == |
== Біяграфія == |
||
Паходзіў з прыгонных сялянаў памешчыкаў Бондыравых. Спачатку яго |
Паходзіў з прыгонных сялянаў памешчыкаў Бондыравых. Спачатку яго прозьвішча было Васільеў. У [[1851]] годзе, пасьля атрыманьня «вольнай» ад свайго пана Васіля Бондырава, ён прыпісаўся ў мяшчане і выбраў сабе прозьвішча «Вераніцын». |
||
Вучыўся ў Гарадоцкай парафіяльнай школе, Віцебскай гімназіі (1845—1852) і два гады ў Пецярбурскай мэдыка-хірургічнай акадэміі, адкуль яго адлічылі ў [[1854]] годзе. У [[1857]] паступіў у Горы-Горацкі інстытут адразу на трэці курс, і ў [[1859]] г. у ліку найлепшых студэнтаў скончыў яго са званьнем агранома, напісаўшы дысэртацыю «О белорусском хозяйстве». Пэўны час працаваў выкладчыкам у Маладзечанскай настаўніцкай сэмінарыі, потым служыў у Пецярбургу ў апараце Міністэрства шляхоў зносінаў. У [[1900]] выйшаў у адстаўку ў чыне [[стацкі саветнік|стацкага саветніка]]. Яго найвядомейшая паэма «Тарас на Парнасе» складалася за часам пецярбурскага ды горацкага побыту. Месца знаходжаньня магілы Вераніцына ў Пецярбургу, як і дакладная дата яго сьмерці невядомая. |

Вэрсія ад 22:34, 19 сакавіка 2017
Канстанцін Вераніцын | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | 13 чэрвеня 1834 Астраўляны, Віцебскі павет, Віцебская губэрня |
Памёр | верагодна 1904 Пецярбург |
Пахаваны | |
Літаратурная дзейнасьць | |
Род дзейнасьці | пісьменьнік, чыноўнік |
Жанр | паэзія |
Мова | беларуская мова і расейская мова |
Значныя творы | «Тарас на Парнасе» «Два д'яўлы» |
Творы на сайце Knihi.com | |
Канстанцін Васілёў Вераніцын (13 чэрвеня 1834, Астраўляны, Віцебскі павет, Віцебская губэрня — верагодна 1904, Пецярбург) — беларускі пісьменьнік, адзін з заснавальнікаў новай беларускай літаратуры. Аўтар сатырычна-гумарыстычнай паэмы «Тарас на Парнасе».
Біяграфія
Паходзіў з прыгонных сялянаў памешчыкаў Бондыравых. Спачатку яго прозьвішча было Васільеў. У 1851 годзе, пасьля атрыманьня «вольнай» ад свайго пана Васіля Бондырава, ён прыпісаўся ў мяшчане і выбраў сабе прозьвішча «Вераніцын».
Вучыўся ў Гарадоцкай парафіяльнай школе, Віцебскай гімназіі (1845—1852) і два гады ў Пецярбурскай мэдыка-хірургічнай акадэміі, адкуль яго адлічылі ў 1854 годзе. У 1857 паступіў у Горы-Горацкі інстытут адразу на трэці курс, і ў 1859 г. у ліку найлепшых студэнтаў скончыў яго са званьнем агранома, напісаўшы дысэртацыю «О белорусском хозяйстве». Пэўны час працаваў выкладчыкам у Маладзечанскай настаўніцкай сэмінарыі, потым служыў у Пецярбургу ў апараце Міністэрства шляхоў зносінаў. У 1900 выйшаў у адстаўку ў чыне стацкага саветніка. Яго найвядомейшая паэма «Тарас на Парнасе» складалася за часам пецярбурскага ды горацкага побыту. Месца знаходжаньня магілы Вераніцына ў Пецярбургу, як і дакладная дата яго сьмерці невядомая.
Творы
У рукапісных сшытках фальклёрных і літаратурных твораў Аляксандра Рыпінскага яму прыпісваюцца паэмы «Тарас на Парнасе» (тэкст з паметай: 1855, 15 красавіка, Гарадок) і «Два д’яўлы» (з паметай: 7.4.1860, Масква). Моўныя асаблівасьці й рэаліі несумненна сьведчаць пра сувязь апошняга твора зь Віцебскам, а таксама пра тое, што аўтарства абедзьвюх паэмаў належыць адной асобе. На карысьць аўтарства К. Вераніцына сьведчыць таксама яго біяграфія.
Ушанаваньне памяці
У 2001 годзе на радзіме К. Вераніцына ў Астраўлянах і Гарадку пастаўленыя мэмарыяльныя знакі ў гонар паэмы «Тарас на Парнасе» й яе верагоднага аўтара.
Літаратура
Вікікрыніцы зьмяшчаюць арыгінальныя матэрыялы, датычныя тэмы артыкула: |
- Самы славуты ананім // Наша Ніва, 13 чэрвеня 2009
- Вераніцын Канстанцін Васільевіч
- Гаравы, Л. Лес Канстанціна Вераніцына / Л. Гаравы // Народнае слова. – 1999.
- Кісялёў, Г. Канстанцін Вераніцын / Г. Кісялёў // Памяць : Гарадоцкі р-н : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / уклад. С.І. Садоўская ; рэдкал. Н.А. Бурунова [і інш.]. – Мн., 2004. – С. 154-155.
- Подлипский, А. Витебские корни «Тараса» / А. Подлипский // Народнае слова. – 1996.
- Цвірка, К. Канстанцін Вераніцын (1834—1904) / К. Цвірка // Камяні тых сядзібаў : шляхі паэтаў XIX ст. – Мн., 2004. – С. 285
Вонкавыя спасылкі
Канстанцін Вераніцын — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў