Зьміцер Касмовіч: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма апісаньня зьменаў
interwiki:pl
Радок 4: Радок 4:
[[Катэгорыя:Беларускія палітыкі|Касмовіч, Зьміцер]]
[[Катэгорыя:Беларускія палітыкі|Касмовіч, Зьміцер]]

[[pl:Źmicier Kasmowicz]]

Вэрсія ад 01:27, 5 сакавіка 2008

Касмовіч Зьміцер (21 верасьня 190923 красавіка 1991) – беларускі палітычны і грамадзкі дзеяч, выдавец. Нарадзіўся ў Нясьвіжы. Скончыў Радашкавіцкую беларускую гімназію, пасьля чаго паступіў у політэхнічны інстытут у Бэльгіі. Быў сябрам Міжнацыянальнай студэнцкай арганізацыі ў Празе. З 1931 да 1939 году працягваў вучобу ў вышэйшых навучальных установах Бэльгіі і Югаславіі. У верасьні 1939 году вярнуўся ў Беларусь. Быў абраны дэпутатам на Народны сход Заходняй Беларусі ў Беласток, а таксама народным дэпутатам у Вярхоўны Савет БССР. У час вайны актыўна супрацоўнічаў зь нямецкімі акупацыйнымі ўладамі. З 1944 году – на эміграцыі. Жыў у Нямеччыне. Сябра Беларускай цэнтральнай рады. З 1954 году быў рэдактарам беларускага палітычнага часопісу «Барацьба» (выйшла больш за 100 нумароў). Памёр і пахаваны ў Штутгарце (Нямеччына).