Лявонці Тарасевіч: розьніца паміж вэрсіямі
д ± 4 катэгорыі з дапамогай HotCat |
Няма апісаньня зьменаў |
||
Радок 1: | Радок 1: | ||
{{ |
{{Мастак |
||
|Імя = Лявонці Тарасевіч |
|||
|Партрэт = |
|||
|Апісаньне = |
|||
|Імя пры нараджэньні = |
|||
|Дата нараджэньня = [[1650]]? |
|||
|Месца нараджэньня = [[Глуск]], [[Беларусь]] |
|||
|Дата сьмерці = [[1710]] |
|||
|Месца сьмерці = невядома |
|||
|Нацыянальнасьць = [[літвін]] |
|||
|Грамадзянства = |
|||
|Заняткі = [[гравюра]] |
|||
|Вучоба = Аўгсбург |
|||
|Плынь = |
|||
|Працы = |
|||
}} |
|||
'''Лявонцій Тарасевіч''' ([[1650]]? — [[1710]]?) — [[Беларусь|беларускі]], [[Летува|летувіскі]] і [[Украіна|ўкраінскі]] [[Графіка, мастацтва |графік]]; працаваў у тэхніцы [[медзярыт]]у (афорту). |
'''Лявонцій Тарасевіч''' ([[1650]]? — [[1710]]?) — [[Беларусь|беларускі]], [[Летува|летувіскі]] і [[Украіна|ўкраінскі]] [[Графіка, мастацтва |графік]]; працаваў у тэхніцы [[медзярыт]]у (афорту). |
||
== Біяграфічныя зьвесткі == |
== Біяграфічныя зьвесткі == |
||
Верагодна, брат [[Аляксандр Тарасевіч|Аляксандра Тарасевіча]]. Як мяркуюць, вучыўся ў [[Аўгсбург]]у, у гравёраў Кіліянаў. |
Верагодна, брат [[Аляксандр Тарасевіч|Аляксандра Тарасевіча]], магчыма, як і брат, нарадзіўся ў [[Глуск]]у. Як мяркуюць, вучыўся ў [[Аўгсбург]]у, у гравёраў Кіліянаў. |
||
Раньні пэрыяд творчасьці зьвязаны з Беларусьсю |
Раньні пэрыяд творчасьці зьвязаны з Беларусьсю. У [[1680-я]] гады пераехаў на Украіну. У [[1688]] запрошаны ў [[Масква|Маскву]]. |
||
== Творчасьць == |
== Творчасьць == |
||
Радок 33: | Радок 48: | ||
[[Катэгорыя:Беларускія мастакі і мастачкі]] |
[[Катэгорыя:Беларускія мастакі і мастачкі]] |
||
[[Катэгорыя:Украінскія мастакі і мастачкі]] |
[[Катэгорыя:Украінскія мастакі і мастачкі]] |
||
[[Катэгорыя:Нарадзіліся ў Глуску]] |
|||
[[Катэгорыя:Нарадзіліся ў 1650 годзе]] |
[[Катэгорыя:Нарадзіліся ў 1650 годзе]] |
||
[[Катэгорыя:Памерлі ў 1710 годзе]] |
[[Катэгорыя:Памерлі ў 1710 годзе]] |
Вэрсія ад 16:52, 24 чэрвеня 2013
Лявонці Тарасевіч | |
Дата нараджэньня | 1650? |
---|---|
Месца нараджэньня | Глуск, Беларусь |
Дата сьмерці | 1710 |
Месца сьмерці | невядома |
Адукацыя | Аўгсбург |
Занятак | гравюра |
Лявонцій Тарасевіч (1650? — 1710?) — беларускі, летувіскі і ўкраінскі графік; працаваў у тэхніцы медзярыту (афорту).
Біяграфічныя зьвесткі
Верагодна, брат Аляксандра Тарасевіча, магчыма, як і брат, нарадзіўся ў Глуску. Як мяркуюць, вучыўся ў Аўгсбургу, у гравёраў Кіліянаў.
Раньні пэрыяд творчасьці зьвязаны з Беларусьсю. У 1680-я гады пераехаў на Украіну. У 1688 запрошаны ў Маскву.
Творчасьць
Творы адметныя жыцьцёвасьцю вобразаў, цэласнасьцю кампазыцыі, дакладнасьцю малюнка, разнастайнасьцю штрыхоўкі. У раньні пэрыяд створана гравюра «Апосталы Пётр і Павел з цудадзейным абразом Жыровіцкай Багародзіцы», партрэты К. Радзівіла, ашмянскага прыстольніка Г. Зямлі, смаленскага япіскапа Б. Корвін-Гасеўскага (канец 1690-х г.), гербы віленскага епіскапа К. Бжастоўскага (1682), Агінскіх (1686) і інш., афармленьне «Служэбніка» (1695). У творах шырока выкарыстаны барочныя сымбалі і алегорыі. У Маскве выканаў партрэт рускай царэўны Соф’і. Значныя творы гэтага пэрыяду: гравюры да кнігі «Пацярык Пячэрскі» (1702). «Псалтыр» і «Эвангельле» (абодва 1703)[1].
Важны пэрыяд дзейнасьці Л. Тарасевіча зьвязаны з Віленскай акадэмічнай і Супрасьльскай друкарнямі. У выданьнях, выпушчаных тут, Л. Тарасевіч паўстае як вопытны майстар, які ня толькі выдатна валодае тэхнікай гравіраваньня, але мае бліскучыя якасьці мастака з тонкім густам, свабодна аперыруе складанымі і разнастайнымі кампазыцыйнымі, плястычнымі прыёмамі. Гэта бачна, напрыклад, па вырашэньні франтысьпіса і ілюстрацый у кнізе М. Буйноўскага «Рацыянальныя асновы выбару» (Вільня, 1688).[2]
Асабліва яскрава магчымасьці мастака адлюстраваліся ў стварэньні тытульнага ліста «Літургіёна, або Служэбніка» (Вільня, Супрасль, 1692—95). Яго адрозьнівае бездакорнае адчуваньне прапарцыянальных суадносін паміж масамі выяўленчых форм і свабодным аб’ёмам аркуша, прызначаным для разьмяшчэньня тэкста. Плястыка аркуша вызначаецца выразнай вытанчанасьцю. На крыху высунутых уперад падножжах калён стаяць фігуры сьвятых Васіля Вялікага і Яна Златавуста. Вышэй над імі паказаны анёлы і Сьвяты Георгі Дваяслоў. 3 пышнай дэкаратыўнай аздобай верхняй часткі аркуша перагукаецца вырашэньне кампазыцыі ўнізе, куды ўваходзяць картуш з гербам у сярэдзіне, прыгожая гірлянда зь лістоў, кветак і садавіны[3].
Значнай і па-мастацку цікавай часткай спадчыны Лявонція Тарасевіча зьяўляюцца партрэтныя і гербавыя выявы. Яны друкаваліся на асобных аркушах ці ўключаліся ў кнігі, зьмяшчаліся на франтысьпісах, пераўтвараючыся ў своеасаблівыя ілюстрацыі. Напрыклад, у «Літургіёне, або Служэбніку» ёсьць партрэт К. Радзівіла. Франтысьпісы шэрагу кніг упрыгожылі гербы буйных магнацкіх радоў: Агінскіх, Браніцкіх, Сапегаў, Бжастоўскіх. У 1690-я гг. мастак выгравіраваў партрэтныя выявы падстолія ашмянскага Георгія Зямлі і будучага епіскапа-суфрагана беларускага Багуслава Гасеўскага. Калі ў першым прыкладзе характарыстыка вобраза дапаўняецца сымбалічнымі ўвасабленьнямі «Ісьціны», «Разважнасьці», персаніфікацыяй «Славы», то ў другім вырашэньне менш складанае. Гэта пышны картуш з партрэтам Б. Гасеўскага. Яго, як і герб, трымаюць анёлы.[4]
Крыніцы
Літаратура
- Лазука Б. Гісторыя беларускага мастацтва (у двух тамах). Том 1 — Мн.: Беларусь, 2007.
- Шматаў В. Беларуская кніжная гравюра XVI—XVIII стагодзьдзяў — Мн.: Навука і тэхніка, 1984.
Вонкавыя спасылкі
Лявонці Тарасевіч — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў