Уранамэтрыя: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д па-лацінску
Legobot (гутаркі | унёсак)
д Bot: Migrating 22 interwiki links, now provided by Wikidata on d:q609895 (translate me)
Радок 15: Радок 15:
[[Катэгорыя:Атлясы зорнага неба]]
[[Катэгорыя:Атлясы зорнага неба]]
[[Катэгорыя:Творы 1603 году]]
[[Катэгорыя:Творы 1603 году]]

[[bn:ইউরানোমেট্রিয়া]]
[[ca:Uranometria]]
[[cs:Uranometria]]
[[de:Uranometria]]
[[el:Ουρανομετρία]]
[[en:Uranometria]]
[[es:Uranometria]]
[[eo:Uranometria]]
[[fr:Uranometria]]
[[ko:우라노메트리아]]
[[it:Uranometria]]
[[he:אורנומטריה]]
[[la:Uranometria]]
[[lb:Uranometria]]
[[nl:Uranometria]]
[[ja:ウラノメトリア]]
[[pl:Uranometria]]
[[pt:Uranometria]]
[[ru:Уранометрия]]
[[sk:Uranometria]]
[[tr:Uranometria]]
[[zh:測天圖]]

Вэрсія ад 13:15, 9 сакавіка 2013

Тытульны ліст «Уранамэтрыі». Зь Бібліятэкі Ваенна-марской абсэрваторыі ЗША.

«Уранамэтрыя» (па-лацінску: Uranometria) — атляс зорнага неба, складзены Ёганам Баерам. Ён быў упершыню апублікаваны ў Аўгсбургу (Нямеччына) ў 1603 годзе з поўнай назвай Uranometria: omnium asterismorum continens schemata, nova methodo delineata, aereis laminis expressa (прыкладна, па-беларуску: Уранамэтрыя, укладзеная з схемамі ўсіх сузор’яў, нарысаваных паводле новага мэтаду і выяўленых гравіроўкай на медзяных пласьцінах). Само слова «Ўранамэтрыя» паходзіла ад Ураніі, музы астраноміі, а таксама грэцкага слова uranos oυρανός, якое азначала неба або нябёсы. Літаральна «Ўранамэтрыя» перакладаецца як «вымярэньне неба» (параўнайце з «геамэтрыяй» — «вымярэньне зямлі»).

Уранамэтрыя была першым атлясам, які апісваў усю нябесную сфэру. Арыгінальнае выданьне ўтрымлівала 51 старонку: яны былі выкананыя гравіроўкай на медзяных пласьцінах. На першых 48 старонках былі выяўленыя 48 сузор’яў Пталемэя, на 49-й — 12 новых сузор’яў на далёкім поўдні, пра якія Пталемэй ня мог ведаць. Апошнія дзьве старонкі зьмяшчалі плянісфэры пад загалоўкамі Synopsis coeli superioris borea і Synopsis coeli inferioris austrina («Агляд паўночнага паўшар’я» і «Агляд паўднёвага паўшар’я»).

Ва «Ўранамэтрыі» ўпершыню былі прынятыя абазначэньні паводле літараў грэцкага альфабэту. Гэтыя абазначэньні, вядомыя як абазначэньні Баера, выкарыстоўваюцца і сёньня. Баерам былі прапанаваныя і новыя сузор’і, якія ўваходзяць у склад 88 сучасных сузор’яў.

Глядзіце таксама

Вонкавыя спасылкі

  • Uranometria, 1603 — поўнае лічбавае факсыміле, Linda Hall Library

Уранамэтрыясховішча мультымэдыйных матэрыялаў