Глыбокі друк
Выгляд
Глыбо́кі друк — спосаб, пры якім друкуючыя элемэнты заглыбленыя.
1) У эстампе на вырытай пласьціне фарбай запаўняюцца канаўкі, а з паверхні фарба змываецца. Чым глыбей канаўкі, тым больш фарбы пераходзіць з пласьціны на адбітак. Добра перадае паўтаны. Гэткім чынам ствараюцца наступныя віды гравюры: аквацінта, афорт, белы штрых, лавіс, меца-цінта, мяккі лак, пункцірная гравюра, разцовая гравюра, сухая іголка, траўлёны штрых, рэзерваж.
2) У паліграфіі скарыстоўваўся пераважна для друку ілюстраваных часапісаў, фотаальбомаў, партрэтаў.