Уранамэтрыя: розьніца паміж вэрсіямі
крыніца — http://en.wikipedia.org/wiki/Uranometria?oldid=518609649 |
д r2.7.2+) (робат дадаў: bn, ca, cs, de, el, eo, es, fr, he, it, ja, ko, la, lb, nl, pl, pt, ru, sk, tr, zh |
||
Радок 15: | Радок 15: | ||
[[Катэгорыя:Творы 1603 году]] |
[[Катэгорыя:Творы 1603 году]] |
||
[[bn:ইউরানোমেট্রিয়া]] |
|||
[[ca:Uranometria]] |
|||
[[cs:Uranometria]] |
|||
[[de:Uranometria]] |
|||
[[el:Ουρανομετρία]] |
|||
[[en:Uranometria]] |
[[en:Uranometria]] |
||
[[es:Uranometria]] |
|||
[[eo:Uranometria]] |
|||
[[fr:Uranometria]] |
|||
[[ko:우라노메트리아]] |
|||
[[it:Uranometria]] |
|||
[[he:אורנומטריה]] |
|||
[[la:Uranometria]] |
|||
[[lb:Uranometria]] |
|||
[[nl:Uranometria]] |
|||
[[ja:ウラノメトリア]] |
|||
[[pl:Uranometria]] |
|||
[[pt:Uranometria]] |
|||
[[ru:Уранометрия]] |
|||
[[sk:Uranometria]] |
|||
[[tr:Uranometria]] |
|||
[[zh:測天圖]] |
Вэрсія ад 03:53, 19 сьнежня 2012
«Уранамэтрыя» — атляс зорнага неба, складзены Ёганам Баерам. Ён быў упершыню апублікаваны ў Аўгсбургу (Нямеччына) ў 1603 годзе з поўнай назвай Uranometria: omnium asterismorum continens schemata, nova methodo delineata, aereis laminis expressa (прыкладна, па-беларуску: Уранамэтрыя, укладзеная з схемамі ўсіх сузор’яў, нарысаваных паводле новага мэтаду і выяўленых гравіроўкай на медзяных пласьцінах). Само слова «Ўранамэтрыя» паходзіла ад Ураніі, музы астраноміі, а таксама грэцкага слова uranos oυρανός, якое азначала неба або нябёсы. Літаральна «Ўранамэтрыя» перакладаецца як «вымярэньне неба» (параўнайце з «геамэтрыяй» — «вымярэньне зямлі»).
Уранамэтрыя была першым атлясам, які апісваў усю нябесную сфэру. Арыгінальнае выданьне ўтрымлівала 51 старонку: яны былі выкананыя гравіроўкай на медзяных пласьцінах. На першых 48 старонках былі выяўленыя 48 сузор’яў Пталемэя, на 49-й — 12 новых сузор’яў на далёкім поўдні, пра якія Пталемэй ня мог ведаць. Апошнія дзьве старонкі зьмяшчалі плянісфэры пад загалоўкамі Synopsis coeli superioris borea і Synopsis coeli inferioris austrina («Агляд паўночнага паўшар’я» і «Агляд паўднёвага паўшар’я»).
Ва «Ўранамэтрыі» ўпершыню былі прынятыя абазначэньні паводле літараў грэцкага альфабэту. Гэтыя абазначэньні, вядомыя як абазначэньні Баера, выкарыстоўваюцца і сёньня. Баерам былі прапанаваныя і новыя сузор’і, якія ўваходзяць у склад 88 сучасных сузор’яў.
Глядзіце таксама
Вонкавыя спасылкі
- Uranometria, 1603 — поўнае лічбавае факсыміле, Linda Hall Library