Расьціслаў (князь): розьніца паміж вэрсіямі
Створана старонка са зьместам '{{Манарх |Імя = Расьціслаў |Варыянт імя = Rastislav |Тытул = кн...' |
дапаўненьне |
||
Радок 42: | Радок 42: | ||
}} |
}} |
||
'''Расьціслаў''' ({{Мова-sk|Rastislav}}, {{Мова-cs|Rostislav}}, таксама ''Rastic, Rasticlao, Rastislaus''; *?, [[Маравія]] — † пасьля [[870]], [[Баварыя]]) — другі [[Вялікая Маравія|вялікамараўскі]] [[князь]]. За ягоным валадараньнем на тэрыторыю Вялікае Маравіі прыйшлі зь [[Бізантыя|Бізантыі]] [[Кірыл і Мятод]], якія заклалі пачаткі славянскага [[пісьменства]]. Расьціслаў быў кананізаваны [[Праваслаўная царква Чэскіх земляў і Славаччыны|праваслаўнай царквой Чэскіх земляў і Славаччыны]] ў кастрычніку 1994 року. |
'''Расьціслаў''' ({{Мова-sk|Rastislav}}, {{Мова-cs|Rostislav}}, таксама ''Rastic, Rasticlao, Rastislaus''; *?, [[Маравія]] — † пасьля [[870]], [[Баварыя]]) — другі [[Вялікая Маравія|вялікамараўскі]] [[князь]]. За ягоным валадараньнем на тэрыторыю Вялікае Маравіі прыйшлі зь [[Бізантыя|Бізантыі]] [[Кірыл і Мятод]], якія заклалі пачаткі славянскага [[пісьменства]]. Расьціслаў быў кананізаваны [[Праваслаўная царква Чэскіх земляў і Славаччыны|праваслаўнай царквой Чэскіх земляў і Славаччыны]] ў кастрычніку 1994 року. |
||
== Жыцьцяпіс == |
|||
Пастаўлены на сталец у 846 року [[Усходне-Франскае каралеўства|каралём усходніх франкаў]] [[Людовік II Нямецкі|Людовікам II]], які спадзяваўся, што зможа кіраваць ім лягчэй, чым папярэднікам [[Моймір I|Моймірам I]]. Аднак у 850 року Расьціслаў пазбавіўся ўплыву Людовіка II, адкрыта падтрымаў іхніх ворагаў і выгнаў [[Баварыя|баварскіх]] [[місіянэр]]аў з краіны. |
|||
У 861 року Расьціслаў вырашыў канчаткова парваць з уплывам усходніх франкаў у [[Вялікамаравія|Вялікамаравіі]] і зьвярнуўся да [[Папа рымскі|Папы рымскага]] з просьбаю даслаць настаўнікаў, якія б маглі падрыхтаваць мясцовых сьвятароў. Папа не адгукнуўся, а [[Бізантыя|бізантыйскія]] сьвятары, якія даўно дзейнічалі ў Вялікамаравіі, параілі зьвярнуцца да бізантыйскага імпэратара [[Міхаіл III (бізантыйскі імпэратар)|Міхаіла III]]. Расьціслаў разам са сваім пляменьнікам [[Сьвятаполк I|Сьвятаполкам]], князем [[Удзельнае княства|удзельнага]] [[Нітранскае княства|Нітранскага княства]], так і зрабілі, пасьля чаго прыкладна ў 863 року Міхаіл III прыслаў сюды [[Кірыл і Мятод|Кірылу і Мятода]]. |
|||
У 868—869 роках як Расьціслаў, так і Сьвятаполк былі змушаныя адбіваць чарговыя напады ўсходніх франкаў. У 870 Сьвятаполк перайшоў на бок ворага і прызнаў уладу ўсходніх франкаў над Нітранскім княствам. У лістападзе 870 року Сьвятаполк перадаў Расьціслава ў рукі ворага. Ён быў адпраўлены ў Баварыю, дзе й памёр у зьняволеньні. |
|||
{{Пачатак блёку}} |
{{Пачатак блёку}} |
Вэрсія ад 11:44, 16 сьнежня 2012
Расьціслаў Rastislav | |
князь | |
---|---|
Абраз князя Расьціслава | |
князь вялікамараўскі | |
Папярэднік | Моймір I |
Наступнік | Славамір |
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзіўся | каля 820, Маравія |
Памёр | 870, Баварыя |
Дынастыя | Мойміравічы |
Расьціслаў (па-славацку: Rastislav, па-чэску: Rostislav, таксама Rastic, Rasticlao, Rastislaus; *?, Маравія — † пасьля 870, Баварыя) — другі вялікамараўскі князь. За ягоным валадараньнем на тэрыторыю Вялікае Маравіі прыйшлі зь Бізантыі Кірыл і Мятод, якія заклалі пачаткі славянскага пісьменства. Расьціслаў быў кананізаваны праваслаўнай царквой Чэскіх земляў і Славаччыны ў кастрычніку 1994 року.
Жыцьцяпіс
Пастаўлены на сталец у 846 року каралём усходніх франкаў Людовікам II, які спадзяваўся, што зможа кіраваць ім лягчэй, чым папярэднікам Моймірам I. Аднак у 850 року Расьціслаў пазбавіўся ўплыву Людовіка II, адкрыта падтрымаў іхніх ворагаў і выгнаў баварскіх місіянэраў з краіны.
У 861 року Расьціслаў вырашыў канчаткова парваць з уплывам усходніх франкаў у Вялікамаравіі і зьвярнуўся да Папы рымскага з просьбаю даслаць настаўнікаў, якія б маглі падрыхтаваць мясцовых сьвятароў. Папа не адгукнуўся, а бізантыйскія сьвятары, якія даўно дзейнічалі ў Вялікамаравіі, параілі зьвярнуцца да бізантыйскага імпэратара Міхаіла III. Расьціслаў разам са сваім пляменьнікам Сьвятаполкам, князем удзельнага Нітранскага княства, так і зрабілі, пасьля чаго прыкладна ў 863 року Міхаіл III прыслаў сюды Кірылу і Мятода.
У 868—869 роках як Расьціслаў, так і Сьвятаполк былі змушаныя адбіваць чарговыя напады ўсходніх франкаў. У 870 Сьвятаполк перайшоў на бок ворага і прызнаў уладу ўсходніх франкаў над Нітранскім княствам. У лістападзе 870 року Сьвятаполк перадаў Расьціслава ў рукі ворага. Ён быў адпраўлены ў Баварыю, дзе й памёр у зьняволеньні.
Папярэднік Моймір I |
князь Вялікай Маравіі 846?—870 |
Наступнік Славамір |