Сабор Сьвятога Мікалая (Бабруйск): розьніца паміж вэрсіямі
д Renessaince перанёс старонку Сьвята-Мікольская Царква (Бабруйск) у Сьвята-Мікольская царква (Бабруйск): Артаграфія |
каардынаты |
||
Радок 1: | Радок 1: | ||
{{каардынаты|53|8|19.41|N|29|13|31.67|E|выяўленьне=загаловак}} |
|||
[[Файл:Babrujskcathedral.jpg|thumb|300px]] |
[[Файл:Babrujskcathedral.jpg|thumb|300px]] |
||
'''Сьвята-Мікольскі сабор''' — праваслаўная царква ў [[Бабруйск]]у, катэдральны сабор [[Бабруйская і Быхаўская япархія|Бабруйскае й Быхаўскае япархіі]]. |
'''Сьвята-Мікольскі сабор''' — праваслаўная царква ў [[Бабруйск]]у, катэдральны сабор [[Бабруйская і Быхаўская япархія|Бабруйскае й Быхаўскае япархіі]]. |
||
== Гісторыя == |
== Гісторыя == |
||
Першыя ўзгадкі пра царкву тычацца [[16 стагодзьдзе|XVI ст]]. Неўзабаве пасьля падпісаньня ў [[1596]] [[Берасьцейская вунія|Берасьцейскае вуніі]] царква стала [[уніяцтва|ўніяцкай]], якой заставалася да [[Другая падзел Рэчы Паспалітай|Другога падзелу Рэчы Паспалітай]], калі ў [[1795]] [[Расейская імпэрыя|расейскімі ўладамі]] яна была зноў пераробленая пад праваслаўную. |

Радок 15: | Радок 15: | ||
== Сучасны стан == |
== Сучасны стан == |
||
У царкве два прастолы: першы асьвячоны ярэйскім чынам у [[2001]], 2-і у [[2007]] архірэйскім чынам. Пры царкве маюцца нядзельная школа, сястрыцтва, казацтва, бібліятэка. Клірыкі — плябан протаярэй Аляксандар Палуянаў, ярэй Міхаіл Пракоф’еў, ярэй Аляксей Болатаў, ярэй Віктар Смычнік, яраманах Сяргей Брыч, ярэй Максім Кірэяў, дыякан Максім Ульяшын. |

Вэрсія ад 11:15, 1 сьнежня 2012
Каардынаты: 53°8′19.41″ пн. ш. 29°13′31.67″ у. д. / 53.138725° пн. ш. 29.2254639° у. д.
Сьвята-Мікольскі сабор — праваслаўная царква ў Бабруйску, катэдральны сабор Бабруйскае й Быхаўскае япархіі.
Гісторыя
Першыя ўзгадкі пра царкву тычацца XVI ст. Неўзабаве пасьля падпісаньня ў 1596 Берасьцейскае вуніі царква стала ўніяцкай, якой заставалася да Другога падзелу Рэчы Паспалітай, калі ў 1795 расейскімі ўладамі яна была зноў пераробленая пад праваслаўную.
Да 1812 царква знаходзілася каля ракі Бярэзіна. Але ў сувязі з будаўніцтвам Бабруйскае фартэцыі царква была перанесеная на Парыцкі фарштат, адкуль у 1829 яе перанесьлі на Менскі фарштат. У 1835 быў узьведзены новы драўляны будынак царквы. На месцы ж першапачатковага знаходжаньня царквы была пабудаваная Рагачоўская брама фартэцыі.
У 1879 да прыходу царквы належылі жыхары Бабруйску з фарштатамі й хутарамі, вёскі Арновічы, Пісчакі, Канчаны, Думаноўшчына, Ясны Лес, Вялічкава, Даманава. Агульная колкасьць прыхажанаў была 2069 мужчыны й 2055 жанчын. Протоярэем царквы быў Фёдар Смоліч, дапаможным сьвятаром быў Ёсіф Яхімовіч. Пры царкве была прыходзкая вучэльня з жаночай зьменай.
У 1892—1894 быў пабудаваны новы касенны будынак царквы. Да царквы належылі: Сьвята-Георгіўская царква (Думаноўшчына), Сьвята-Мікалаеўская царква (хутар Лукі), збудаваная ў 1826; Сафійская царква, Сьвята-Духаўская царква (1901), капліцы ў вёсцы Ясны Лес.
За савецкім часам царква была зачыненая, але аднавіла сваю дзейнасьць падчас ВАВ. На прылеглай да цэрквы тэрыторыі былі зробленыя нямецкія могілкі. У 1964 царква была зачыненая, а ейны будынак быў перароблены пад басэйн. 1 жніўня 2003 увесь будынак царквы перадалі вернікам. Адначасова пачалося яе аднаўленьне.
Сучасны стан
У царкве два прастолы: першы асьвячоны ярэйскім чынам у 2001, 2-і у 2007 архірэйскім чынам. Пры царкве маюцца нядзельная школа, сястрыцтва, казацтва, бібліятэка. Клірыкі — плябан протаярэй Аляксандар Палуянаў, ярэй Міхаіл Пракоф’еў, ярэй Аляксей Болатаў, ярэй Віктар Смычнік, яраманах Сяргей Брыч, ярэй Максім Кірэяў, дыякан Максім Ульяшын.