Дынастыя Хань: розьніца паміж вэрсіямі

Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
3134 байты дададзена ,  10 гадоў таму
дапаўненьне крыніца — http://ru.wikipedia.org/wiki/Хань_(династия)?oldid=44042474
д (артаграфія)
(дапаўненьне крыніца — http://ru.wikipedia.org/wiki/Хань_(династия)?oldid=44042474)
| ПодпісПадВыявайМесцазнаходжаньня = Тэрыторыі дынастыі Хань у 87 годзе да н. э.
| АфіцыйнаяМова = [[старажытнакітайская мова|старажытнакітайская]]
| Сталіца = [[Сіянь]] ([[206 да н. э.]] — [[9]], [[190]]—[[195]]),<br /> [[Лаян]] ([[25]]—[[190]], [[196]]),<br /> [[Сюйчан]] ([[196]]-[[220]])
| ПапярэдняяДзяржава1 = дынастыя Цынь
| СьцягПапярэдняйДзяржавы1 = Flag_of_None.svg
 
Трэці імпэратар [[У-дзі]] панаваў даўжэй за ўсіх іншых прадстаўнікоў дынастыі. Ён увайшоў у гісторыю як энэргічны й доблесны кіраўнік, які здолеў на час спыніць набегі качавых плямёнаў. Краевугольнымі камянямі дзяржавы былі абвешчаныя канфуцыянская вучонасьць і грамадзянская служба. Для ўстанаўленьня дыпляматычных зьвязаў з народамі [[Сярэдняя Азія|Сярэдняй Азіі]] У-дзі арганізаваў місіі [[Чжан Цянь|Чжан Цяня]], якія істотна пашырылі веды кітайцаў аб заходнім сьвеце.
 
=== Крыза ===
[[Файл:Bronze horse with lead saddle, Han Dynasty.jpg|міні|200пкс|справа|Бронзавая статуэтка часоў дынастыі Хань]]
Сталае супрацьстаяньне з качэўнікамі й клопаты аб пашырэньні заходніх межаў імпэрыі спусташалі рэсурсы краіны, вабілі павышэньне [[падатак|падаткаў]]. Між тым кожнае новае пакаленьне імпэратараў надавала ўсё меней увагі надзённым пытаньням дзяржаўнага жыцьця, знаходзячыся ў палоне палацавых плётак і інтрыгаў.
 
Панаваньне [[Чэн-дзі]] й [[Пін-дзі]] былі азмрочаныя суперніцтвам паміж жонкамі імпэратараў і адсутнасьцю відавочнага спадчынніка. Слабасьць імпэратараў дайшла да таго, што Чэн-дзі, каб дагадзіць новай наложніцы загадаў забіць сыноў ад іншых жанчынаў. Сьмерць абодвух імпэратараў наступіла нечакана й спарадзіла мноства чутак.
 
Пасьля сьмерці Пін-дзі рэгентам быў прызначаны ягоны цесьць [[Ван Ман]], які належаў да магутнага клана Ванаў. Ван Ман распачаў спробу выратаваць дзяржаву ад блізкай ужо было прорвы шляхам правядзеньня цэлага шэрагу пераўтварэньняў. Ён прыняў тытул імпэратара й паспрабаваў прыцягнуць на свой бок найбяднейшыя пласты насельніцтва. Імкнучыся абмежаваць прыватнае зямле- й рабаўладаньні, узурпатар наладзіў супраць сябе шляхту. Эканамічныя рэформы, закліканыя пакрыць велізарныя выдаткі на баявыя дзеяньні супраць [[хуну]], не прыносілі адчувальных пладоў.
 
Ван Ман апраўдваў свае пераўтварэньні вяртаньнем да традыцый даімпэрскай эпохі, аднак сьледзтвам іх стаў палітычны хаос. У правінцыях панавалі шайкі паўстанцаў, верхаводы якіх прысвоілі імпэратарскі тытул. Нарэшце самыя дзёрзкія з паўстанцаў, якія звалі сябе [[паўстаньне чырвонабровых|чырвонабровымі]], увайшлі ў імпэратарскую сталіцу. Ван Ман быў узяты ў палон, яго абезгаловілі, а цела пасеклі на кавалкі.
 
== Крыніцы ==
43 416

зьменаў

Навігацыйнае мэню