Спэсьмілё
Спэсьмі́лё (на эспэранта: spesmilo) — састарэлая дзесятковая міжнародная грашовая адзінка, якую прапанаваў увесьці ў 1907 годзе эспэрантыст Рэнэ дэ Сасюр. Спэсьмілё выкарыстоўвалася да 1-й сусьветнай вайны ў якасьці разьліковай адзінкі некалькімі брытанскімі і швайцарскімі банкамі, першым чынам «Эспэранцкім чэкавым банкам» (Ĉekbanko esperantista).
Спэсьмілё (літаральна «тысяча спэсаў») складаўся з 10 спэсцэнтаў, ці 100 спэсдэкаў, ці 1000 спэсаў, і прыраўноўваўся па кошце 0,733 грама золата, што ў тыя часы прыкладна прыраўноўвалася палове даляра ЗША ці 2½ швайцарскага франку.
Сымбаль спэсьмілё ўяўляў сабою манаграму Sm.[1][2] Сымбаль ёсьць у Юнікодзе (з пачаткам вэрсіі 5.2), дзе яму прысвоены код U+20B7[3]: ₷.
У 1942—1993 гадох эспэранцкая арґанізацыя Universala Ligo выкарыстоўвала іншую міжнародную грашовую адзінку, стэлё.