Соф'я Шах
Выгляд
Соф'я Шах | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзілася | 29 лістапада 1947 (77 гадоў) |
Літаратурная дзейнасьць | |
Род дзейнасьці | паэтка |
Соф’я Мікалаеўна Шах (нар.29 лістапада 1947, Лясец, Калінкавіцкі раён) — беларуская паэтка.
Жыцьцяпіс
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Нарадзілася ў сям’і рабочых. Дзіцячыя і юнацкія гады прайшлі ў гарадзкім пасёлку Азарычы Калінкавіцкага раёну.
Скончыла факультэт пачатковых клясаў Мазырскага пэдагагічнага інстытуту ў 1969 годзе. Працавала настаўніцай пачатковай школы ў вёсцы Гажын Нараўлянскага раёну, у вёсцы Цідаў, у пасёлку Азарычы Калінкавіцкага раёну. У 1980 годзе скончыла завочна дэфэкталягічны факультэт Мінскага пэдагагічнага інстытуту, працавала лягапедам у школе-інтэрнаце ў Сьветлагорску. Сябра Саюза пісьменьнікаў СССР з 1990 году.
Літаратурнай працай займаецца з 1983 году.
Творчасьць
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Аўтар паэтычных кніг:
- 1989 — «І не пакіне спадзяванне»
- 1995 — «Пад высокай лагодай нябёс»
- 1997 —«Наш двор»
- 1998 — «Вучым гаварыць і думаць»
- 1998 — «Ад імгнення — да стагоддзя»
- 2000 — «Адухаўленне»
- 2001 — «Прысвячэнне»
- 2002 — «Займальная граматыка для пачатковых класаў»,
- 2002 — «Займальная граматыка для сярэдніх класаў»
- 2002 — «Прызначэнне»
- 2003 — «На ўсё дабро ў адказ»
- 2003 — «Увасабленне»
- 2004 — «Спасціжэнне»
- 2006 — «Кругаспеў»
- 2007 — «Азарычы»
- 2009 — «Перазоў=Перезов»
- 2010 — «Малітваспеў»
- 2012 — «Кнігалюбка»
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2003. — Т. 17: Хвінявічы — Шчытні. — 512 с. — ISBN 985-11-0279-2