Сонечнае зацьменьне 20 сакавіка 2015 году
Выгляд

Сонечнае зацьменьне 20 сакавіка 2015 году — поўнае сонечнае зацьменьне 120 сароса. Паласа поўнага зацьменьня праходзіць праз паўночную частку Атлянтычнага акіяну (Фарэрскія астравы, Нарвэскае мора). Максымальная працягласьць поўнай фазы назіралася на Фарэрскіх астравах і складала 2 хвіліны 47 сэкундаў.
У Беларусі фаза зацьменьня склала ад 0,63 у Брагіне да 0,73 у Браславе, у Менску — 0,7. Такім чынам, гэта першае добра бачнае з тэрыторыі Беларусі зацьменьне ў ХХІ стагодзьдзі.[1]

Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу] Сонечнае зацьменьне 20 сакавіка 2015 году — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў