Сом звычайны

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Сом
Silurus glanis 02.jpg
Клясыфікацыя
Царства Жывёлы
Надкляса Касьцявыя рыбы
Атрад Сомападобныя
Сямейства Сомавыя
Род Самы звычайныя
Від Сом звычайны
Бінамінальная намэнклятура
Silurus glanis

Звычайны сом, эўрапейскі сом (па-лацінску: silurus glanis) — буйная прэснаводная бязлускавая рыба сямейства сомавыя атраду сомападобныя.

Даўжыня цела да 5 м, вага да 300 кг. Цела верацёнападобнае, бяз лускі. Сьпіна чорная, бакі жоўта-зялёныя, бруха амаль белае. Скура мяккая, сьлізкая. Галава вялікая, пляскатая. Рот шырокі, ніжняя сківіца даўжэйшая за верхнюю. На верхняй сківіцы пара доўгіх вусікаў, на ніжняй — дзьве пары кароткіх. Вочы невялікія. Анальны плаўнік доўгі, зьліваецца з закругленым хваставым, тлуставы плаўнік адсутнічае, непарныя плаўнікі ня маюць шыпоў.

Пашыраны ў Еўропе на ўсход ад р. Райн (акрамя басэйна Паўночнага Ледавітага акіяна і Балканскага паўвострава) і ў Азіі ў басэйне Аральскага мора, ракі Амур.

Аседлы від, жыве ў глыбокіх месцах. Драпежнік.

Аб’ект промыслу.