Перайсьці да зьместу

Сказаньне пра Сыбілю-прарочыцу

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

«Сказа́ньне пра Сыбі́лю-праро́чыцу» — помнік беларускай перакладной літаратуры XV — пачатку XVI стагодзьдзяў, твор эсхаталягічнага характару. Перакладзены з чэскае мовы. Вядомы ў адзіным сьпісе сярэдзіны XVI ст., які захоўваўся ў рукапісным зборніку бібліятэкі Красінскіх у Варшаве(pl) і загінуў у час Другой сусьветнай вайны.

Царыца краіны Сава, якая атаясамліваецца з сыбіляй (адной зь вядзьмарак у Старажытнай Грэцыі), дае прадказаньні цару Саламону. У творы зьмешчаныя прадказаньні пра нараджэньне і вучэньне Хрыстова, распаўсюджаньне хрысьціянства і заняпад юдаізму, а таксама пра канец сьвету і зьяўленьне Антыхрыста.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]