Перайсьці да зьместу

Сем апосталаў Баўгарыі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Фрэска з выяваю сёмачысьленікаў у македонскім манастыры Сьвятога Навума

Сем апо́сталаў Баўга́рыі, Сем славянскіх апосталаў, Сёмачысьленікі — сем праваслаўных і каталіцкіх сьвятых, якія стварылі царкоўнаславянскую мову і пераклалі на яе Сьвятое Пісаньне. У іх гонар у Сафіі існуе Царква Сьвятых сёмачысьленікаў, пераабсталяваная з мячэці. Усе апосталы ведалі славянскую мову, і большасьць з іх былі бізантыйскімі (паўднёвымі) славянамі.

Акрамя Кірыла і Мятоды да сьвятых залічаны іх вучні: Гаразд Охрыдзкі, Клімэнт Охрыдзкі, Навум Охрыддзкі, Сава Охрыдзкі і Ангелары Охрыдзкі.

Група аднадумцаў утварылася ў 856 годзе ў бізантыйскім манастыры Паліхрон на беразе Мармуровага мора пад гарою Малы Алімп, дзе настаяцелем быў Мятод Салунскі. У 863 годзе яны перабраліся ў Вэлеград (Вялікая Маравія), дзе выканалі пераклад Эвангельляў, Апосталаў і Псальмаў на славянскую мову. У 886 годзе, пасьля сьмерці Мятода, рэшткі групы перабраліся ў Першае Баўгарскае царства, паклаўшы пачатак Праслаўскай кніжнай школе. Апошнія сёмачысьленікі здабылі сваё апошняе прыстанак у македонскім Охрыдзе.

Памяць іх адзначаецца баўгарскай праваслаўнай царквой 27 ліпеня. Каталіцкі касьцёл згадваў іх даўней 17 ліпеня, у новым рымскім Мартыралёгу — 22 лістапада[1].

  1. ^ Henryk Fros SJ, Franciszek Sowa: Księga imion i świętych. T. 5: R-U. Kraków: WAM, Księża Jezuici, 2005 (wznowienie), s. 205. ISBN 83-7318-376-0