Себескі замак

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Гэта састарэлая вэрсія гэтай старонкі, захаваная ўдзельнікам Luckas-bot (гутаркі | унёсак) у 15:28, 16 траўня 2010. Яна можа істотна адрозьнівацца ад цяперашняй вэрсіі.

Себескі замак — абарончае збудаваньне ў месьце Себеж (цяпер у Расеі).

У 1414 годзе вялікі князь Вітаўт здабыў Себеж як прыгарад Пскова і ўлучыў яго ў склад Вялікага Княства Літоўскага.

У 1535 годзе маскоўскія войскі зрубілі на месцы Себескага гарадзішча драўляную крэпасьць, г. зв. Іван-горад на Себежы, які ўжо праз год беспасьпяхова спрабавала ўзяць штурмам войска Вялікага Княства Літоўскага. У 1562 годзе Себеж быў заняты ліцьвінамі, аднак канчаткова адыйшоў да іх у час пахода Стэфана Баторыя ў 1579 годзе. Замак быў адбудаваны.

У час вайны Расеі супраць Рэчы Паспалітай замак захапілі маскоўскія войскі (вернуты Рэчы Паспалітай ў 1678 годзе).

Умацаваньні Себежа ў розны час мелі розныя памеры, у наш час ад іх мала што захавалася.

Літаратура

  • Брэжго Б. Замкі Віцебшчыны. — Вільня: Друкарня Я. Левіна, 1933. — 38 с.: іл.