Перайсьці да зьместу

Сара Чок

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Сара Чок
Sarah Chalke
Сара Чок у сьнежні 2008 году
Дата нараджэньня 27 жніўня 1976 (49 гадоў)
Месца нараджэньня Атава, Канада
Месца вучобы
Занятак акторка
Гады дзейнасьці 1984 — цяпер
IMDb 149950

Сара Чок (па-ангельску: Sarah Chalke; нарадзілася 27 жніўня 1976 году, Атава, Канада) — канадзкая акторка, вядомая па сваіх ролях у тэлесэрыялах, як то доктар Эліёт Рыд ў тэлесэрыяле «Клініка», Рэбэка «Бэка» Конэр у «Разане» й Стэла Цынман у «Як я сустрэў вашу маму».

Кар’ера Сары Чок ў якасьці акторкі пачалася ва ўзросьце васьмі гадоў, калі яна пачала зьяўляцца ў розных м’юзыклах. У 12 гадоў яна стала рэпартэрам канадзкага дзіцячага шоў KidZone. У 1993 годзе Сара атрымала ролю Бэкі Конэр у сэрыяле Лэсі Горансана «Разана», таксама Сара выканала камэо ў ролі іншага пэрсанажа ў эпізодзе Roseanne «Halloween: The Final Chapter» (#178). Затым Сара на непрацяглы час вярнулася ў Канаду, дзе зьнялася ў тэлевізійнай драме «Nothing Too Good for a Cowboy» (1998—1999).

У 2001 годзе яна атрымала ролю доктара Эліёт Рыд у камэдыйным сэрыяле NBC «Клініка» (па-ангельску: Scrubs). Сара згуляла ў некалькіх фільмах, уключаючы «Эрнэст ідзе ў школу» й «Cake», а таксама ў дзевяці эпізодах сэрыялу «Як я сустрэў вашу маму». У 2008 годзе Чок стала прадстаўніцай лініі жаночай ніжняй бялізны Hanes, што таксама ўключала сэрыю рэклямных ролікаў, рэжысэрам якіх стаў ейны калега па «Клініцы» Зак Браф[1].

Асабістае жыцьцё

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

Чок пашлюбавалася з адвакатам Джэймі Афіфі. У пары ёсьць сын, Чарлі Роўдс Афіфі, які нарадзіўся 24 сьнежня 2009 году[2][3]. Чарлі была дыягнаставана хвароба Кавасакі ва ўзросьце 2 гадоў[4].

  1. Scrubs’ Sarah Chalke, Zach Braff Tackle Wedgies in Hanes Underwear Commercial (анг.). PopCrunch.com.. Праверана 13 жніўня 2013 г.
  2. Celebrity news report (анг.). E-Online. Праверана 13 жніўня 2013 г.
  3. «Magazine coverage of Chalke’s birth to son Charlie Rhodes Afifi» (анг.). Usmagazine.com. Праверана 13 жніўня 2013 г.
  4. «Sarah Chalke talks emotional upcoming story» (анг.). Cartermatt.com (7 сакавіка 2013). Праверана 13 жніўня 2013 г.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

Сара Чоксховішча мультымэдыйных матэрыялаў