Санта-Ана (Каліфорнія)
| Санта-Ана | |||||
| Населены пункт | |||||
| |||||
| Краіна | ЗША | ||||
|---|---|---|---|---|---|
| Штат | Каліфорнія | ||||
| Дата заснаваньня | 1869 | ||||
| Кіраўніцтва і ўлада | |||||
| Mayor of Santa Ana, California[d] | Валеры Амэскуа[d][1] | ||||
| Геаграфія | |||||
| Плошча | 71,271 км² | ||||
| Вышыня НУМ | 35 м | ||||
| Каардынаты | 33°44′27″ пн. ш. 117°52′53″ з. д.HGЯO | ||||
| Насельніцтва | |||||
| Колькасьць |
| ||||
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |||||
| Паштовы індэкс | 92701, 92702, 92703, 92704, 92705, 92706, 92707, 92711, 92735 і 92799 | ||||
| Сайт | www.santa-ana.org | ||||
| Санта-Ана на мапе ЗША ± Санта-Ана | |||||
Са́нта-А́на (па-ангельску: Santa Ana) — места штату Каліфорнія, ЗША. Месьціцца ў рэгіёне аглямэрацыі Лос-Анджэлесу. Паводле зьвестак на 2020 году меў насельніцтва ў колькасьці 310 227 чалавек. У 2023 годзе Санта-Ана быў трэцім паводле колькасьці насельніцтва горадам акругі Орындж пасьля Анагайму і Ірвайну. Гэта важны рэгіянальны эканамічны і культурны цэнтар рэгіёну.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Пасьля экспэдыцыі Гаспара дэ Парталі ў 1769 годзе з Мэхіка, тагачаснай сталіцы Новай Гішпаніі, айцец Хуніпэра Сэра назваў гэтую тэрыторыю як даліна Сьвятой Ганны, то бок Санта-Ана. 1 лістапада 1776 году у гэтай даліне была створаная адмысловая місія. У 1810 годзе, у першы год мэксыканскай вайны за незалежнасьць, сяржант гішпанскага войска Хасэ Антоніё Ёрба атрымаў зямельны грант, які ён назваў ранча Сант’яга-дэ-Санта-Ана. Цалкам тэраторыя, ну якую Ёрба займеў правы, ахоплівала землі, дзе сёньня стаяць апроч Санта-Аны розныя іншыя гарады, як то Орындж, Ірвайн, Ёрба-Лінда, Віла-Парк і іншыя. Паводле вынікаў Амэрыканска-мэксыканскай вайны ў 1848 годзе Альта-Каліфорнія адыйшла да складу ЗША, таму ў рэгіён пачалі прыбываць амэрыканскія пасяленцы[3].

Санта-Ана была пазначаная як воласьць у акрузе Лос-Анджэлесу у перапісах 1860 і 1870 гадоў, з тэрыторыяй, якая ахоплівала большую частку сучасных паўночных і цэнтральных раёнаў акругі Орындж. У 1870 годзе ад Санта-Аны вылучыўся Анагайм[4][5]. Санта-Ана была інкарпараваная як горад у 1886 годзе, маючы на той час насельніцтва ў колькасьці 2 тысячаў чалавек, а ў 1889 годзе места стала адміністрацыйным цэнтрам новастворанай акругі Орындж. У 1877 годзе ў горадзе зьявілася чыгуначнае спалучэньне з Лос-Анджэлесам. У 1887 годзе Санта-Ана стала станцыяй на шляху чыгуначнага маршруту паміж Лос-Анджэлесам і Сан-Дыега. У 1890 годзе белыя складалі 71% насельніцтва гораду, а большасьць зь іх пераехала сюды з канфэдэрацкіх штатаў па грамадзянскай вайне ў ЗША, шукаючы магчымасьцяў у сфэры нерухомасьці і іншых эканамічных заняткаў[6].
У час Другой сусьветнай вайны ў Санта-Ане была пабудаваная вайсковая авіяцыйная база, дзе навучаліся пілёты войска ЗША. Гэта паспрыяла далейшаму росту насельніцтва, бо многія вэтэраны па вайне перасяліліся сюды[7]. У 1950-х гадах места сталася цэнтрам эканамічнага буму акругі дзякуючы як сельскай гаспадарцы, гэтак абароннай прамысловасьці.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ https://www.santa-ana.org/valerie-amezcua/
- ↑ перапіс насельніцтва ЗША 2020 году / пад рэд. Бюро перапісу насельніцтва ЗША
- ↑ Emeryville’s History. City of Emeryville.
- ↑ What a Difference a Decade Makes: Ethnic and Racial Demographic Change in Los Angeles County during the 1860s // Branding Iron. — 2007.
- ↑ Population of the United States in 1860: California
- ↑ González, Erualdo R. Latino city : urban planning, politics, and the grassroots. — Abingdon, Oxon: С. 17–19. — ISBN 978-1-317-59023-1
- ↑ Historic California Posts: Santa Ana Army Air Base. MilitaryMuseum.org.