Сама (іслам)
Выгляд
Сама (араб. سماع — слуханьне) — суфійскі рытуал. Суправаджаецца музыкай і рэцытацыяй Карану. Найбольшую вядомасьць атрымаў дзякуючы турэцкаму тарыкату Меўлеві.
У 2005 годзе ЮНЭСКА прызнала «Мэўлевійскі рытул сема» шэдэўрам вуснай ды нематэрыяльнай культурнай спадчыны[1].
Сымбалічнасьць
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Сама ўвасабляе містычнае падарожжа на шляху духоўнага ўзыходжаньня да дасканаласьці. Завярнуўшыся да ісьціны, адэпт напаўняецца любоўю, пакідае сваё эга і дасягае духоўнага дасканаласьці. Ён вяртаецца з духоўнага падарожжа сталым і ператвораным, каб дарыць любоў і служэньне ўсім сьвеце. Румі прыпадобіў рытуал «сама» паломніцтву ў Меку, паколькі абодва звычаі прызначаныя для таго, каб іх прыхільнікі наблізіліся да Бога.