Перайсьці да зьместу

Сама

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Сама. Выява, створаная мастаком Б. Жэзоўнікам.

Сама (памёр у 658 годзе) — першы вядомы па імені славянскі князь, заснавальнік дзяржавы Сама.

Згодна з Кронікай Фрэдэгара, Сама быў франскім гандляром зь Сянонскай вобласьці[a]. Фінскі філёляг Й. Мікала мяркуе, што гандляр Сама быў гала-рымлянінам[1]. Ён узначаліў паўстаньне славян (венедаў) супраць Аварскага каганата, у выніку быў абраны каралём (ваенным правадыром) і выйграў вайну. Кроніка Фрэдэгара адносіць гэтую падзею да 623 году.

Аднак існуюць сумневы ў франскім паходжаньні Сама. Так позьняя традыцыя, запісаная ў створанай каля 870 году ў Баварыі па-лацінску: «Conversio Bagoariorum et Carantanorum» («Зварот Баварыі і харутан»), лічыць Сама славянінам: «У часы слаўнага караля франкаў Дагабэрта славянін нейкі, імем Сама, які пражываў у харутан, быў правадыром гэтага племя».[2]

Пасьля сьмерці Сама ў 658 годзе дзяржава, створаная ім, распалася пад напорам авараў.

  1. ^ Дзяржава Сама як ідэалягічны аргумэнт
  2. ^ «Conversio». c. 4. MG, SS. T. XI, p. 7., Цытата прыведзеная па Грацианский Н. Славянскае царства Сама (да крытыкі вестак «Хронікі Фредегара») // Гістарычны часопіс. — 1943. — № 5. — С. 45.
  1. ^ Лічыцца, што маецца на ўвазе горад Санс у Францыі

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]