Салядытас

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку

Салядытас (па-гішпанску: Saladitos) — мэксыканская страва, сушаныя і засоленыя сьлівы, дадаткова могуць быць у цукры, анісе, чырвоным перцы ці лайме. Салядытас трэба адрозьніваць ад чамой — падобнай заедкі з сушаных абрыкосаў.

Салядытас можна есьці асобна, выплёўваючы костачкі, ці папярэдне прамыўшы вадой. Аднак звычайна па некалькі штук укладаюць у апэльсіны ці лімоны, што дадае іхняму соку салёнасьці, а пасьля таго, як увесь сок выпіты, зьядаюць набрынялыя салядытас.

Салядытас дадаюць смаку напоям (напрыклад, «Спрайту», піву ці імбірнаму элю), калі пакласьці іх на дно бутэлькі. У газіроўцы салядытас адразу ўсплываюць угору.