Перайсьці да зьместу

Саладын

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Саладзін»)
Саладын
emir of Damascus[d][1], султан Эгіпту[d][1] і emir of Aleppo[d]
Асабістыя зьвесткі
Імя пры нараджэньні па-арабску: يُوسُف بن نجم الدين أيُّوب
Нарадзіўся 1138[2],
Памёр 4 сакавіка 1193[5],
Пахаваны
Нашчадкі Аль-Афдаль Алі ібн Юсуф[d], Аль-Азіз Усман ібн Юсуф[d] і Аз-Загір Газі[d]
Дынастыя Аюбіды[d]
Сужэнец Ісмат ад-Дын Хатун[d]
Бацька Наджм ад-Дын Аюб[d]
Маці Сыт аль-Мульк Хатун[d]

Саляг ад-Дын Юсуф ібн Аюб (па-арабску: صلاح الدين يوسف ابن ايوب, ІРА: [sˁalа:ħ ud̪:і:n ju:suf ibn aj:u:b]; курд.: سه‌لاحه‌دین ئه‌یوبی, Selah’edînê Eyubî; 1138, Тыкрыт, сучасны Ірак — 4 сакавіка 1193, Дамаск, сучасная Сырыя) — султан Сырыі і Эгіпту, правадыр мусульманскага супраціву Трэцяму крыжоваму паходу ў Леванце, заснавальнік дынастыі Аюбідаў, якая ў пэрыяд свайго росквіту правіла, апроч Сырыі і Эгіпту, Іракам, Гіджазам і Емэнам.

Пад ягоным лідэрствам войскі разграмілі крыжакоў у бітве пры Гітыне, вярнуўшы такім чынам пад свой кантроль Палістыну якая за 88 гадоў да гэтага была захоплена крыжакамі ў Фатымідаў. Нягледзячы на тое, што крыжацкае Ерусалімскае каралеўства працягвала існаваць, гэтая бітва сталася зваротным пунктам у канфлікце. Такім чынам, Саладын ёсьць бачным дзеячам культуры курдзкай, арабскай і мусульманскай культураў. Саладын быў строгім прыхільнікам ісламу суніцкай плыні[7]. Ягоныя рыцарскія паводзіны былі адзначаны хрысьціянскімі летапісцамі, асабліва ягоныя паводзіны праявіліся пры аблозе Керака і, нягледзячы на варожасьць крыжакоў, ён заваяваў павагу шматлікіх зь іх, улучна з Рычардам Ільвіным Сэрцам, стаўшы знакамітым прыкладам рыцарства[8].

У ісламскім сьвеце

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

Саладын стаў выбітнай фігурай у мусульманскай, арабскай, турэцкай і курдзкай культурах. Таксама яго называюць самым вядомым курдам у гісторыі[9][10][11][12]. Гісторык ібн Мункіз згадвае яго як чалавека, які аднавіў панаваньне рашыдунскіх халіфаў. Турэцкі пісьменьнік Мэхмэт Акіф Эрсой назваў яго самым улюбёным султанам Усходу[13].

Герб Ірацкага Курдыстану зьмяшчае Саладынавага арла.

У 1898 годзе нямецкі імпэратар Вільгельм II наведаў магілу Саладына, каб аддаць яму даніну павагі. Гэты візыт, у спалучэньні з антыімпэрыялістычнымі настроямі, спрыяў стварэньню ў арабскім сьвеце вобразу Саладына як героя барацьбы супраць Захаду, які грунтаваўся на рамантычным вобразе, створаным Ўолтэрам Скотам ды іншымі эўрапейцамі на Захадзе ў той час. Рэпутацыя Саладына раней была ў значнай ступені забытая ў мусульманскім сьвеце, зацямненая больш пасьпяховымі асобамі, як то Бэйбарс I[14].

Сучасныя арабскія дзяржавы імкнуліся ўшанаваць памяць Саладына рознымі захадамі, часта абапіраючыся на вобраз, створаны пра яго на захадзе XIX стагодзьдзя[15]. У ягоны гонар названы ірацкі рэгіён Саляг-ад-Дын, а таксама Саладынскі ўнівэрсытэт у Эрбіле, найбуйнейшым горадзе Ірацкага Курдыстану. Адное з прадмесьцяў Эрбіля, як то Масіф-Салягадын, таксама названае ў ягоны гонар. У сучасных гарадах арабскага сьвету захавалася вобмаль збудаваньняў, павязаных з Саладынам. Ён спачатку ўмацаваў цытадэль Каіру ў 1175—1183 гадах.

Не зважаючы на тое, што дынастыя Аюбідаў, якая паўстала ад Саладына, перажыла яго толькі на 57 гадоў, спадчына Саладына ў арабскім сьвеце засталася вялікай. З уздымам арабскага нацыяналізму ў XX стагодзьдзі, асабліва ў дачыненьні да арабска-ізраільскага канфлікту, гераізм і лідэрства Саладына набылі новае значэньне. Адваёва Саладынам Палестыны ў эўрапейскіх крыжакоў натхняе сучасных арабаў, якія выступаюць супраць сіянізму. Больш за тое, слава і адноснае адзінства арабскага сьвету пры Саладыне ўважаліся за сымбаль новага адзінства, якога прагнулі арабскія нацыяналісты, як то Гамаль Абдэль Насэр. З гэтае прычыны Саладынаў арол стаў сымбалем рэвалюцыйнага Эгіпту, а пасьля быў пераняты некалькімі іншымі арабскімі дзяржавамі, як то ААЭ, Іракам, Лібіяй, Палестынай і Емэнам. У суполцы эгіпецкіх шыітаў Саладына называюць зьдзеклівай мянушкай Хараб ад-Дынам, то бок «разбуральнікам рэлігіі»[16].

Выява Саладына працы флярэнтыйца Крыстафана дэль-Альтысыма.

Саладын быў шырока вядомы ў сярэднявечнай Эўропе як узор каралеўскай улады, і ў прыватнасьці, прыдворнай каралеўскай шчодрасьці. Яшчэ ў 1202—1203 гадах Вальтэр фон дэр Фогельвайдэ заклікаў нямецкага караля Філіпа Швабскага быць больш падобным да Саладына, які лічыў, што ў руках караля павінны быць адтуліны, каб празь іх высыпалася золата. Да 1270-х гадоў Янс дэр Энікель распаўсюджваў выдуманую, але ўхвальную гісторыю пра Саладынаў стол, якая падавала яго як пабожнага і мудрага ў рэлігійнай разнастайнасьці чалавека. У «Боскай камэдыі» Дантэ згадвае яго як аднаго з дабрадзейных нехрысьціяна. Таксама вобраз Саладына спрыяльна перададзены ў «Дэкамэроне» Джаваньні Бакачча[17].

Не зважаючы на тое, што Саладын зьнік з гісторыі па заканчэньні Сярэднявечча, ён зьявіўся ў сучаснай літаратуры, спачатку ў п’есе Готгальта Эфраіма Лесінга «Натан Мудры» (1779), якая пераносіць цэнтральную ідэю Саладынавага стала ў постсярэднявечны сьвет. Ён таксама займае цэнтральнае месца ў рамане Ўолтэра Скота «Талісман» (1825), які больш, чым любы іншы асобны тэкст, паўплываў на рамантычны погляд на Саладына. Скот намаляваў Саладына як «сучаснага лібэральнага эўрапейскага джэнтэльмэна, побач зь якім сярэднявечныя заходнікі выглядалі няўхвальна[18]. Францускі пісьменьнік XX стагодзьдзя Альбэр Шамдор апісаў яго «найчысьцейшы герой ісламу»[19].

Не зважаючы на розьніцу ў вераваньнях, мусульманін Саладын карыстаўся павагай сярод хрысьціянскай шляхты, асабліва Рычарда Ільвінага Сэрца. Рычард аднойчы ўхваліў Саладына як вялікага князя, кажучы, што ён, несумненна, найвялікшы і наймагутнейшы лідэр у мусульманскім сьвеце[20]. Саладын у сваю чаргу, заяўляў, што няма больш паважанага хрысьціянскага лорда, чым Рычард. Па складаньні ўгоды Саладын і Рычард надаслалі адзін аднаму шмат падарункаў на знак павагі, але аніколі не сустракаліся разам. Існуе гісторыя, якая апавядае, што некалі ў франкаўскай жанчыны было выкрадзенае немаўля і прададзенае на рынку. Франкі заклікалі яе зьвярнуцца да Саладына, які паводле Ібн Шадада, выкарыстаў свае ўласныя грошы, каб выкупіць дзіцё і вярнуць яго маці.

Папярэднік
аль-Адыд
Султан Эгіпту
11711193
Наступнік
аль-Азіз Утман
Папярэднік
ас-Саліг Ісмаіл аль-Малік
Эмір Сырыі
11741186
Наступнік
аль-Афдаль ібн Саляг аль-Дын
  1. 1 2 Cawley C. Medieval Lands (анг.): A prosopography of medieval European noble and royal families
  2. Saladin // Nationalencyklopedin (шв.) — 1999.
  3. http://www.theguardian.com/world/2003/mar/20/iraq.rorymccarthy
  4. http://www.britannica.com/EBchecked/topic/595715/Tikrit
  5. Walker P. E. Saladin // Encyclopædia Britannica (анг.)
  6. Deutsche Nationalbibliothek Record #118604988 // Gemeinsame Normdatei (ням.) — 2012—2016.
  7. «Moors’ Islamic Cultural Home souvenir III, 1970–1976‎». Islamic Cultural Home, 1978. — С. 7.
  8. «Saladin, Richard the Lionheart and the legacy of the Crusades». Channel4.com
  9. Gunter, Michael M. Historical Dictionary of the Kurds. — Scarecrow Press. — ISBN 978-0810875074
  10. Hillenbrand, Carole The Crusades: Islamic Perspectives. — Psychology Press. — ISBN 978-1579582104
  11. Catherwood, Christopher Making War in the Name of God. — Kensington Publishing Corp.. — ISBN 978-0806531670
  12. Dunnigan, James F. A Quick & Dirty Guide to War: Briefings on Present and Potential Wars. — Quill/W. Morrow. — ISBN 978-0688100339
  13. Seşen, Ramazan (2009). «TDV Encyclopedia of Islam». Vol. 36. — С. 339.
  14. Riley-Smith 2008. С. 63—66.
  15. Madden, Thomas F. (2013). «The Concise History of the Crusades». 3rd edition, Rowman & Littlefield. — С. 201—204.
  16. How Saladin became a hero in the West // The Economist, 30.05.2019 г.
  17. 'Saladin' (in full, 'Salah ad-din yusuf ibn ayyub,' meaning 'righteousness of the faith, Joseph, son of Job') (c. 1137–1193). Brown University.
  18. Riley-Smith 2008. С. 67.
  19. Cahen, Claude; Sauvaget, Jean Introduction to the History of the Muslim East: A Bibliographical Guide. — University of California Press, 1965.
  20. Lyons, Malcolm Cameron; Jackson, D. E. P. Saladin: The Politics of the Holy War. — Cambridge: Cambridge University Press, 1982. — С. 357.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]