Рэч Паспалітая трох народаў

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Рэч Паспалітая трох народаў
Rzeczpospolita Trojga Narodów
[[Файл:Herb Rzeczypospolitej Obojga Narodow (Alex K).svg|30px|border]]
 
[[Файл:Herb Viyska Zaporozkoho.svg|border|30пкс]]
1658—1659 [[Файл:Herb Rzeczypospolitej Obojga Narodow (Alex K).svg|border|30пкс]]
 
[[Файл:Herb Viyska Zaporozkoho.svg|border|30пкс]]
Герб Рэчы Паспалітай трох народаў
(Герб)
Месцазнаходжаньне Рэчы Паспалітай трох народаў

Рэч Паспалітая трох народаў паводле Гадзяцкай угоды 1658 з вылучаным Вялікім княствам Рускім

Сталіца Варшава, Вільня, Кіеў
Форма кіраваньня манархія

Рэч Паспалітая трох народаў (па-польску: Rzeczpospolita Trojga Narodów) — палітычны праект XVII стагодзьдзя па пераўтварэньні канфэдэрацыі Каралеўства Польскага і Вялікага Княства Літоўскага (таксама вядомай як Рэч Паспалітая абодвух народаў) у трыадзіную дзяржаву з далучэньнем(en) да яе Вялікага княства Рускага, створанага на ўкраінскіх землях.

Перадумовы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 1569 паводле ўмоваў Люблінскай уніі рускія землі Вялікага Княства Літоўскага адышлі да Рэчы Паспалітай. У XVII стагодзьдзі на гэтых тэрыторыях адбылася сэрыя бунтаў і казацкіх паўстаньняў, найбольшым зь якіх стала паўстаньне Хмяльніцкага. Гэтыя канфлікты аслабілі Рэч Паспалітую, асабліва пасьля здачы Багданам Хмяльніцкім Украіны Масковіі падчас Пераяслаўскае рады ў 1654 року.

Гадзяцкая унія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Асноўны артыкул: Гадзяцкая унія

Апынуўшыся перад фактам зацяжной вайны з Расеяй 1654—1667, Рэч Паспалітая фармальна пагадзілася на стварэньне новага, трэцяга ўдзельніка уніі, якім мела быць Вялікае княства Рускае. У 1658 року ў Гадзячы гетман Украіна Іван Вігоўскі і прадстаўнікі Рэчы Паспалітае падпісалі дамову, паводле якое ўсе тры бакі уніі мелі роўныя правы ў новай дзяржаве.

Гэтае запозьненае рашэньне, аднак, разьдзяліла запароскае казацтва на прапольскую і прарасейскую партыі і ў рэшце рэшт прывяло да Руіны. Па сканчэньні вайны з Расеяй Украіна была падзеленая на правабярэжную (засталася ў Рэчы Паспалітай) і левабярэжную частку (анэксаваную Масковіяй).

Паўстаньне 1863 году[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Да ідэі Рэчы Паспалітай трох народаў вярнуліся ў часе паўстаньня 1863 року, беспасьпяхова спрабуючы падняць паўстаньне на літоўскіх і рускіх землях. Выразам гэтых памкненьняў была спроба аднаўленьня Гарадзельскай уніі падчас патрыятычнай маніфэстацыі 1861 року ў Гарадле, куды зьехалася польская, літоўская, валынская і падольская шляхта. Унія мела ахапіць тры народы: палякаў, літвінаў і русінаў. Адлюстраваньнем гэтага памкненьня было прыняцьце Нацыянальным урадам новага гербу, які акрамя гербаў Польшчы і Вялікага Княства Літоўскага меў постаць арханёла Міхаіла, заступніка Кіеву[1][2].

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Sławomir Kalembka. Powstanie styczniowe 1863—1865: Wrzenie, bój, Europa, wizje. — Warszawa: Bellona, 1990. — ISBN 83-01-06011-5
  2. ^ Stefan Kieniewicz. Powstanie styczniowe. — Warszawa: Wiedza Powszechna, 1972. — ISBN 83-01-03652-4

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Piotr Kroll. Od ugody hadziackiej do Cudnowa. Kozaczyzna między Rzecząpospolitą a Moskwą w latach 1658—1660. — Warszawa: Wydawnictwa Uniwersytetu Warszawskiego, 2008. — ISBN 978-83-235-0496-2

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]