Перайсьці да зьместу

Рэфармаваная хрысьціянская царква ў Славаччыне

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Рэфармава́ная хрысьція́нская царква́ ў Слава́ччыне мае 120 000 сябраў, 327 парафіяў і 76 дамоў братэрства ў 10 прэсьбітэратах. Галавою царквы ёсьць біскуп, у адрозьненьне ад іншых рэфармаваных цэркваў[1].

У 1567 ва Ўсходняй Славаччыне былі ўтвораныя чатыры прэсьбітэраты. На Дэбрэцэнскім сынодзе было ўхваленае другое Гельвецкае вызнаньне. Падчас Контрарэфармацыі князі Трансыльваніі абаранялі рэфармісцкую веру.

Да I сусьветнай вайны кангрэгацыі ўваходзілі ў склад Рэфармаванай царквы ў Вугоршчыне. У 1923 была прынятая ўласная канстытуцыя царквы[2]. Пасьля падзеньня камуністычнага ладу адбылося ўзнаўленьне дзейнасьці.

У 2001 року царква налічвала 110 000 вернікаў. У параўнаньні з 1991 за гэты час іхняя колькасьць павялічылася на 25 000. Прыкладна 95 000—100 000 зь іх вугорскамоўныя; з 225 дзейных пастараў 200 вугорскамоўныя.

Царква ўваходзіць у Сусьветную супольнасьць рэфармаваных цэркваў і Сусьветную раду цэркваў.

  1. ^ SZRKE - Egyháztörténet (вуг.). Szlovákiai Református Keresztyén Egyház.
  2. ^ Reformovaná Krest. Cirkev na Slovensku (анг.) reformed online Праверана 25 красавіка 2013 г.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]