Рэспубліканскі інстытут кантролю ведаў
Рэспубліканскі інстытут кантролю ведаў | |
Тып | некамэрцыйная арганізацыя, якая фінансуецца з рэспубліканскага бюджэту |
---|---|
Дырэктар | Юры Міксюк |
Сайт | http://rikc.by |
Установа адукацыі «Рэспубліканскі інстытут кантролю ведаў» — некамэрцыйная арганізацыя, якая фінансуецца з рэспубліканскага бюджэту, мэтай якой ёсьць мэтадычнае й арганізацыйнае забесьпячэньне кантролю ведаў навучэнскае моладзі, накіраванае на павышэньне якасьці адукацыі ў Рэспубліцы Беларусь, а таксама правядзеньне мерапрыемстваў па ажыцьцяўленьні тэставаньня грамадзян.
Ажыцьцяўляе суправаджэньне цэнтралізаванага тэставаньня (ЦТ) у Рэспубліцы Беларусь: азнаямляе з дакумэнтамі, якія рэґлямэнтуюць уступную кампанію, падае зьвесткі аб зборніках і мэтадычных дапаможніках для падрыхтоўкі да цэнтралізаванага тэставаньня, апэратыўна прадастаўляе вынікі рэпэтыцыйнага й цэнтралізаванага тэставаньняў, дае кваліфікаваныя адказы на пытаньні аб тэставаньні.
Паводле афіцыйнага сайту інстытут зьдзяйсьняе наступныя віды эканамічнае дзейнасьці:
- іншая адукацыя для дарослых і іншая адукацыя, не ўключаная ў іншыя групоўкі;
- дасьледаваньні і распрацоўкі;
- дасьледаваньні і распрацоўкі ў галіне прыродазнаўчых і тэхнічных навук;
- дасьледаваньні і распрацоўкі ў галіне грамадазнаўчых і гуманітарных навук;
- апрацоўка дадзеных;
- выдавецкая дзейнасьць.
Задачы інстытуту:
- Стварэньне арганізацыйна-прававога забесьпячэньня інфраструктуры для арганізацыі і правядзеньня тэставаньня грамадзян.
- Правядзеньне навукова-даследчых работ (НДР) і навукова-дасьледчых досьведна-канструктарскіх работ (НДДКР) па распрацоўцы й укараненьні нарматыўна-мэтадычных дакумэнтаў і сэртыфікаваных кампутэрна-квалімэтрычных сродкаў для вымярэньня якасьці навучаньня, новых адукацыйных стандартаў і тэхналёгіяў.
- Каардынацыя зьмястоўнай часткі адукацыйных стандартаў з патрабаваньнямі тэставага кантролю якасьці ведаў і сэртыфікацыя адукацыйных праграмаў, мэтодык і сродкаў кантролю.
- Падрыхтоўка і выданьне вучэбна-мэтадычнай, навукова-тэхнічнай літаратуры, нарматыўнай дакумэнтацыі, зборнікаў тэстаў і рэклямнай прадукцыі.
- Правядзеньне тэставаньня грамадзян па асноўных прадметах агульнай сярэдняй, прафэсійна-тэхнічнай, сярэдняй спэцыяльнай і вышэйшай адукацыі, а таксама прафэсійнай арыентацыі і агульным узроўні падрыхтоўкі.
- Падрыхтоўка тэставых матэрыялаў і правядзеньне ўнутраных і зьнешніх атэстацыяў па заказах вышэйшых навучальных установаў і іншых арганізацыяў.
- Арганізацыя падрыхтоўкі (падрыхтоўчыя курсы) да ўдзелу ў тэставаньні.
- Правядзеньне па выніках тэставаньня маніторынгу якасьці адукацыі ў Рэспубліцы Беларусь і распрацоўка рэкамэндацыяў па ўдасканаленьні кіраваньня й арганізацыі адукацыйнага працэсу.
- Правядзеньне канфэрэнцый і нарадаў па праблемах адукацыі, удзел у міжнародных, рэспубліканскіх праграмах і праектах па праблемах тэставаньня ў сыстэме адукацыі.
- Падрыхтоўка й абмен навуковай, тэхнічнай і эканамічнай інфармацыяй з установамі і фізычнымі асобамі.
- Аказаньне кансультацыйных адукацыйных паслуг.
- Стварэньне інфармацыйных банкаў зьвестак па асноўных кірунках дзейнасьці інстытуту.
- Вывучэньне й абагульненьне замежнага досьведу ў кантролі ведаў.