Рэкі Ісьляндыі
Выгляд
Рэкі Ісьляндыі маюць шэраг асаблівасьцяў, якія вызначаюцца асаблівасьцямі прыроды выспы. Яны характэрызуюцца невялікай даўжынёй (да 230 км), парогавітасьцю і імклівасьцю. Гэта ўплывае на тое, што рэкі Ісьляндыі не зьяўляюцца судаходнымі, а таксама маюць вялікі запас гідраэнергетычных рэсурсаў, якія актыўна выкарыстоваюцца. Большасьць рэк маюць ледавіковае сілкаваньне, максымум стока прыпадае на лета, падчас таяньня ледавікоў. Для такіх рэк нярэдкія паводкі, у тым ліку вельмі моцныя, выкліканыя вывяржэньнем падлёдных вульканаў.
Найбуйнейшыя рэкі Ісьляндыі:
- Цьёўрсаў (230 км)
- Ёкульсаў-аў-Ф'ёдлум (206 км)
- Ёльфуса (разам з ракой Хвітаў) (185 км)
- Ск’яўльфандафльёўт (178 км)
- Ёкульсаў-аў-Дал (150 км)
- Лагарфльёўт (140 км)
- Херадсвётн (130 км)
- Бланда (125 км)
- Цьвяроў