Рэдвальд
| Рэдвальд | |
|
| |
| Асабістыя зьвесткі | |
| Нарадзіўся | VI стагодзьдзе |
| Памёр | 624 |
| Нашчадкі | Eorpwald of East Anglia[d], Rægenhere[d], Sigeberht[d], Ecgric of East Anglia[d] і Ricberht of East Anglia[d] |
| Дынастыя | Wuffingas[d] |
| Бацька | Tytila of East Anglia[d] |
Рэдвальд (ст.-анг. Rædƿald; ? — 624) — кароль Усходняй Англіі (з 593).
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць код]З дынастыі Вуфінгаў. Сын Тытылы, караля Ўсходняй Англіі, і ўнук заснавальніка дынастыі Вуфа. У 593 годзе па сьмерці бацькі атрымаў у спадчыну сталец.
Паміж 597 і 604 гадамі прыняў хрост ад Аўгустына, арцыбіскупа кентэрбэрыйскага. Дазволіў Аўгустыну збудаваць касьцёл у Элі каля 605 году. Адрозьніваўся рэлігійнай талерантнасьцю. Паводле летапісаў, меў два алтары: адзін для хрысьціянскіх абрадаў, другі — для паганскіх.
У 616 годзе атрымаў перамогу пад каралём Натумбрыі Этэльфрытам, што прывяло да вызнаньне яго брэтвальдам і, такім парадкам, да ўзвышэньня ў англасаксонскай гептархіі[1].
Калі ў 616 годзе памерлі Этэльбэрт I, кароль Кенту, і Сэбэрт, кароль Эсэксу, то ўлада ў гэтых каралеўствах перайшла да паганцаў. Многія сьвятары зьбеглі ў каралеўства франкаў, і Кентэрбэрыйскае біскупства фактычна спыніла сваю дзейнасьць. Пэўны час заставаўся адзіным хрысьціянскім каралём у Брытаніі. Прыклаў шмат намаганьняў дзеля захаваньня хрысьціянства сярод англасаксаў. Да 620 году хрысьціянства аднавілася ў Кенце, захавалася ў Нартумбрыі.
Меў сыноў Рэгенэра, Эарпвальда, Рыкбэрта і Сігебэрнта.
Глядзіце таксама
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Higham N. J. Rædwald // The Blackwell Encyclopaedia of Anglo-Saxon England. 2nd Edition. — Chichester, 2014. P. 395f.