Рыхард Зарыньш
Рыхард Зарыньш | |
Дата нараджэньня | 15 (27) чэрвеня 1869 або 1869[1] |
---|---|
Месца нараджэньня | |
Дата сьмерці | 21 красавіка 1939[2] |
Месца сьмерці | |
Месца пахаваньня | |
Месца вучобы | |
Занятак | дызайнэр паштовых марак, графічны дызайнэр, маляр, графік |
Жанры | графіка[d] |
Плынь | рамантычны нацыяналізм[d] |
Узнагароды | |
Ры́хард За́рыньш (па-латыску: Rihards Zariņš; 27 чэрвеня 1869, Кіегелі, Ліфляндзкая губэрня, Расейская імпэрыя — 21 красавіка 1939, Рыга, Латвія) — расейскі і латвійскі мастак, графік, папулярызатар латыскага народнага мастацтва, аўтар грашовых знакаў Расейскай імпэрыі, марак БНР і Савецкай Расеі. Аўтар малюнка герба (1921) і грашовых знакаў Латвіі.
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Нарадзіўся 27 чэрвеня 1869 году ў маёнтку Кіегелі Ліфляндзкай губэрні Расейскай імпэрыі.
У 1895 годзе з адзнакай скончыў Цэнтральную вучэльню тэхнічнага маляваньня барона А. Л. Штыгліца ў Санкт-Пецярбургу. У траўні 1919 году на запрашэньне Ўраду Латвіі пераехаў у Рыгу. З 1920 па 1934 гады кіраваў Рыскай дзяржаўнай друкарняй.
Памёр 21 красавіка 1939 году ў Рызе. Пахаваны ў Рызе на Лясных могілках.
Творчасьць
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]З-пад рукі Рыхарда Зарыньша выйшлі малюнкі шматлікіх расейскіх марак, сярод якіх маркі дабрачыннага выпуску 1905 году «На карысць сірот воінаў дзеючай арміі». Р. Зарыньш стаў аўтарам першых рэвалюцыйных марак Савецкай Расеі «Вызваленая Расея», або «Рука з мячом, які расьсякае ланцуг».
У 1920 годзе ў Латвійскай дзяржаўнай друкарні ў Рызе выдадзеная сэрыя марак на замову камандаваньня Асобнага атраду БНР. Праект маркі быў выкананы Р. Зарыньшам.
-
5 кап.
-
10 кап.
-
15 кап.
-
50 кап.
-
1 руб.
Пасьля пераезду ў Рыгу Р. Зарыньш шмат працаваў над малюнкамі латвійскіх паштовых мініяцюр. Са створаных ім 28 арыгінальных паштовых марак Латвіі выпушчана 82 знакі паштовай аплаты розных наміналаў.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ LIMIS (лет.)
- ^ Rihards Zarins // Benezit Dictionary of Artists (анг.) — OUP, 2006. — ISBN 978-0-19-977378-7
- ^ Каталёг Нямецкай нацыянальнай бібліятэкі (ням.)