Асобны атрад БНР (сэрыя марак)
Асобны атрад БНР — сэрыя марак Беларускай Народнай Рэспублікі, выдадзеная ў 1920 годзе.
Апісаньне
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]На ўсіх пяці марках сэрыі — адзін малюнак: маладыя сяляне ў нацыянальных строях (Магілёўскі строй), хлопец і дзяўчына, сядзяць на лаўцы ля плота. Праект маркі быў выкананы мастаком Рыхардам Зарыньшам. Паводле меркаваньня гісторыкаў, прататыпам была выкарыстаная гравюра У. дэ Гарнэка, зьмешчаная ў трэцім томе выданьня «Живописная Россия» (1882 г.) пад назвай «Тыпы Магілёўскай губэрні»[1].
Выдадзена 5 марак розных наміналаў: 5, 10, 15, 50 капеек і 1 рубель. Існуюць зубцаваныя і незубцаваныя маркі. Агульны наклад — 5 мільёнаў асобнікаў (па 1 мільёне кожны). Адносіны зубцаваных да незубцаваных — 1:1. Незубцаваныя маркі былы выдадзены дзеля зьдзешаўленьня накладу. Зь іх 250 тысячаў было выраблена і бяз клею[2].
Наміналы:
- 5 капеек — зялёнага колеру
- 10 капеек — чырвонага колеру
- 15 капеек — фіялетавага колеру
- 50 капеек — цёмна-блакітнага колеру
- 1 рубель — бурага колеру
-
5 кап.
-
10 кап.
-
15 кап.
-
50 кап.
-
1 руб.
-
5 кап.
-
10 кап.
-
15 кап.
-
50 кап.
-
1 руб.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У 1920 годзе ў Латвійскай дзяржаўнай друкарні ў Рызе выдадзеная сэрыя марак на замову камандаваньня Асобнага Атраду БНР. Надпіс «Асобны атрад» сьведчыць аб тым, што маркі выпускаліся для беларускага вайсковага фармаваньня на чале з генэралам Булак-Балаховічам. Замову на яго даваў старшыня Беларускай вайсковай камісіі ў Латвіі Кастусь Езавітаў.
Маркі былі ў выкарыстаньні з 14 лютага 1920 да 22 красавіка 1920 году. Маркі Асобнага атраду выкарыстоўваліся палявой поштай, якая засталася на тэрыторыі Латвіі, да красавіка 1920 году, і гасіліся асобным штампам.
Надалей гэты выпуск (пачынаючы з 1939 году) неаднаразова перавыдаваўся як эмігранцкім урадам БНР, так і «неафіцыйна», што спрычынілася да зьяўленьня вялікай колькасьці адменаў марак гэтага выпуску паводле якасьці друку[3].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Батиевский В. (2 красавіка 2011) Марки и полевая почта «Асобнага атрада БНР» (рас.) mirmarok.ru Праверана 2 сакавіка 2018 г.
- ^ Le Collectionneur de timbres-poste. Numeros 459 a 464.. — Парыж: Maison Arthur Maury Bureaux d'abonnement et de vente, 1920. — С. 62. — 224 с.
- ^ И.Ф. Мясковский (5 верасьня 2010) 1.5. Выпуск Особого Отряда БНР (Булак-Балахович) — Подделки марок выпуска (рас.) Фантастические выпуски. Мир м@рок. Праверана 2 сакавіка 2018 г.