Перайсьці да зьместу

Рызыка

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Рызыка — магчымая імавернасьць няўдачы, небясьпекі чаму-небудзь або каму-небудзь[1]. Больш строга рызыка — гэта патэнцыял страціць нешта каштоўнае, у дачыненьні атрымаць другую каштоўнасьць. У выніку дзейнасьці або бязьдзейнасьці, наўмыснай або не, улічваючы і прымаючы рызыку, некаторыя каштоўнасьці (напрыклад, цялеснае здароўе, грамадзкі стан, пачуцьцёвы або фінансавы дабрабыт) могуць быць страчаны або атрыманы. Рызыка таксама можа быць вызначана як наўмыснае ўзаемадзеяньне зь нявызначанасьцю. Успрымантне рызыкі зьяўляецца суб’ектыўным меркаваньнем людзей аб сур’ёзнасьці рызыкі і можа вар’іравацца ад чалавека да чалавека. Любая чалавечая дзейнасьць нясе ў сабе пэўную рызыку, але некаторыя зь іх значна больш рызыкоўныя, чым іншыя[2].

Рызыка можа быць вызначаная як незьлічоная характарыстыка сьвету або навакольнага асяродзьдзя ў пэўны момант часу, набор пагрозьлівых агентаў. Істотнай асаблівасьцю рызыкі зьяўляецца нявызначанасьць. Безь нявызначанасьці няма рызыкі, а толькі відавочная небясьпека.

  1. ^ Рызыка Тлумачальны слоўнік беларускай мовы Праверана 20 мая 2014 г.
  2. ^ Hansson, Sven Ove; Edward N. Zalta, editor (Spring 2014) Risk The Stanford Encyclopedia of Philosophy Праверана 20 мая 2014 г.