Старашклоўскі сельсавет
Старашкло́ўскі сельсавет (да 2013 году — Ры́жкавіцкі сельсавет) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Шклоўскага раёну Магілёўскай вобласьці. Адміністрацыйны цэнтар — горад Шклоў[1]. Да ўваходжаньня ў склад Шклова цэнтрам сельсавету была вёска Рыжкавічы[2]. Насельніцтва на 2010 год — 1282 чалавек[3].
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]14 сьнежня 2007 году вёскі Маладзёжная і Рыжкавічы ўвайшлі ў склад гораду Шклова[4].
1 сакавіка 2012 году ў складзе сельсавету ўтвораны хутар Станцыя Рыжкавічы[5].
20 лістапада 2013 году ў склад сельсавету перададзеныя ўсе населеныя пункты — Бабчына, Вабічы, Карбатоўка, Клімавічы, Красная Горка, Палыкавічы, Рагозна, Рамшына, Ступляны, Тударава, Чарнаручча — ліквідаванага Чарнаруцкага сельсавету, а сельсавет перайменаваны з Рыжкавіцкага ў Старашклоўскі[6].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Сельские исполнительные комитеты Шкловского района (рас.)
- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Магілёўская вобласць: нарматыўны даведнік / І. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. Лемцюговай. — Менск: Тэхналогія, 2007. — 406 с. ISBN 978-985-458-159-0. (djvu).
- ^ https://web.archive.org/web/20180807010320/http://pop-stat.mashke.org/belarus-census/mahilouskaja.htm
- ^ «Об изменении административно-территориального устройства Шкловского района». Решение Могилевского областного Совета депутатов от 14 декабря 2007 г. № 5-25 (рас.)
- ^ «Об образовании населенного пункта». Решение Шкловского районного Совета депутатов от 1 марта 2012 г. № 16-12 (рас.)
- ^ «Об изменении административно-территориального устройства некоторых административно-территориальных единиц Могилевской области». Решение Могилевского областного Совета депутатов от 20 ноября 2013 г. № 23-1(недаступная спасылка) (рас.)