Рух (часопіс)
Рух | |
Краіна | Амэрыканская зона акупацыі Нямеччыны |
---|---|
Адрас | Рэгенсбург |
Дата заснаваньня | красавік 1946 году |
Дата закрыцьця | чэрвень 1948 году |
Мова | беларуская |
«Рух» (лацінкай: «Ruch») — нелегальны часопіс Беларускага нацыянальнага цэнтру. Гэтае выданьне на той час было адным з найлепшых сярод эміграцыйных пэрыёдыкаў. Першы нумар выйшаў лацінкай, а другі-трэці ўжо кірыліцай.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Зь вясны 1946 года БНЦ пачаў выдаваць нелегальны часопіс «Рух» (першы нумар быў надрукаваны Станіславам Станкевічам у амэрыканскай зоне акупацыі Нямеччыны, але ў мэтах кансьпірацыі было пазначана «Італія»). За 1946 год выйшлі тры нумары часопіса (2 і 3 адным выданьнем), за 1947 — адзін, а ў 1948 годзе выйшаў пяты і ўжо апошні нумар.
Зьмест
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Часопіс зьмяшчаў прапагандысцка-ідэалягічныя тэксты, публіцыстыку, гістарычныя артыкулы, пісаў пра міжнародныя падзеі, пра сытуацыю на Бацькаўшчыне. Зьмешчаная ў першым нумары «Інструкцыя аб пашыраньні і карыстаньні часапісам» нагадвае падобны тэкст, які друкаваў падчас Нямецка-савецкай вайны «Бюлетэнь Беларускай незалежніцкай партыі».
Нумары
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- № 1 — красавік 1946 году.
- № 2-3 — верасень 1946 году.
- № 4 — студзень 1947 году.
- № 5 — чэрвень 1948 году.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ПЕРАДРУК ПЕРШЫХ ДВУХ НУМАРОЎ ЧАСОПІСА БЕЛАРУСКАГА НАЦЫЯНАЛЬНАГА ЦЭНТРУ “РУХ”. 1946 Г. (бел.) // Беларускі Рэзыстанс. — 2016. — № 1 (17). — С. 57.