Рурык Лонін
Рурык Лонін | |
па-вэпску: Rürik Lonin | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Імя пры нараджэньні | Рюрик Петрович Лонин |
Нарадзіўся | 22 верасьня 1930 |
Памёр | 17 ліпеня 2009 (78 гадоў) |
Жонка | Ганна Пятроўна Лоніна |
Літаратурная дзейнасьць | |
Род дзейнасьці | антраполяг, краязнавец, пісьменьнік, этнограф |
Мова | вэпская мова |
Рурык Пятровіч Лонін (па-вэпску: Rürik Lonin, па-расейску: Рюрик Петрович Лонин; 22 верасня 1930 году, вёска Каскесручэй, Вэпская воласьць, Аўтаномная Карэльская ССР – 17 ліпеня 2009 году, Шалтозера, Рэспубліка Карэлія) – краязнаўца, зьбіральнік вэпскага фальклёру, пісьменьнік (пісаў на вэпскай і расейскай мовах), заслужаны працаўнік культуры Рэспублікі Карэлія, заснавальнік Шэлтазерскага вэпскага этнаграфічнага музэю.
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Нарадзіўся ў вёсцы Каскесручэй[1] (Карэлія), у вэпскай сям'і. Як успамінаў Лонін, бацька назваў яго Рурыкам, паколькі быў перакананы ў вэпскім паходжаньні Наўгародзкага князя Рурыка.[2]
У канцы 1930-х гадоў Рурык Лонін пайшоў у Каскескую школу. Яму было 11 гадоў, калі ў 1941 годзе ў яго родныя краі прыйшло фінскае войска. Рурык працягнуў сярэднюю адукацыю ўжо ў фінскай школе. Па сьведчаньні Лоніна, з жыхароў яго вёскі ўсяго два чалавекі эвакуяваліся ўглыб СССР перад уступленьнем фінскіх войскаў. Гэта былі старшыня калгаса і настаўніца Марыя Іванаўна Пепшына (1915 г. н.). Толькі яны двое з усіх вяскоўцаў былі ў ВКП(б). У 1944 г. Пепшына вярнулася ў Каскесручэй, і Лонін давучваўся ў яе. Больш за паўстагодзьдзя праз Рурык Лонін апісаў тыя часы ў кнізе “Дзяцінства, апаленае вайной” (Петразаводзк: Версо, 2004).
У 1946 годзе скончыў школу і ўступіў у Петразаводскае рамеснае вучылішча №2, дзе вучыўся па спэцыяльнасьці “сьлесар-інструмэнтальшчык». Пасьля заканчэньня вучылішча ў 1948 годзе быў накіраваны на працу на Анескі машынабудаўнічы завод у Петразаводзк. У гэтыя гады Рурык пачаў пісаць вершы на вэпскай мове. У 1952-1955 гадах служыў у войску, затым працаваў на Петразаводзкім аўтарамонтным заводзе. У 1956 годзе пазнаёміўся з загадчыкам сэктару мовазнаўства Інстытута мовы, літаратуры і гісторыі КарНЦ РАН навукоўцам-філёлягам Н. І. Богданавым, дасьледчыкам вэпскай і карэльскай моваў.
У 1957 годзе вярнуўся ў Шалтозера, працаваў сьлесарам у саўгасе «Шалтозерскі».
З 1956 па 1993 год займаўся, па радзе Н. І. Багданава, зборам вэпскага фальклёру ў Карэліі, Ленінградзкай і Валагодзкай абласьцях (у вольны ад асноўнай працы час). Сабраныя матэрыялы па этнаграфіі вэпсаў Р. Лонін публікаваў у рэспубліканскіх зборніках па фальклёры і гісторыі. У 1967 годзе арганізаваў Вэпскі этнаграфічны музэй, адзіны музэй у Расіі, прысьвечаны вэпскай культуры.
У 1977-1979 гадах – кіраўнік мэмарыяльнага Музэю шаўтозерскага партызанскага падпольля. У 1980-2001 гадах працаваў навуковым супрацоўнікам створанага зь яго ініцыятывы этнаграфічнага музэю.
З 1957 па 2001 год удзельнічаў у вэпскім народным хоры. Як актыўны член таварыства вэпскай культуры, з канца 1980-х гадоў браў удзел у працы па адраджэньні вэпскай мовы і пісьменства, вэпскай культуры. На працягу двух гадоў (з 1987 па 1989 год) выкладаў вэпскую мову ў Шэлтазерскай сярэдняй школе.
У 1999 годзе рэжысэрам А.І. Сурыкавай быў зьняты дакумэнтальны фільм “Рурык і яго Шалтозера” (першы ў цыкле “Правінцыйныя музэі Расеі”) пра краязнаўчую дзейнасьць Рурыка Лоніна.
Узнагароды
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Узнагароджаны медалямі "За доблесную працу" (1970), "Ляўрэат Усесаюзнага агляду самадзейнай мастацкай творчасьці" (1985), "Ляўрэат II Усесаюзнага фестывалю народнай творчасьці" (1987), "Вэтэран працы" (1987), медалём і дыплёмам. Т. Г. Рабініна “За асветніцкую дзейнасиць у галіне культуры Расейскай Поўначы” (1995), прэміяй “За падзвіжніцтва” Інстытуту “Адкрытае грамадзтва” (фонд Сораса). У 1992 годзе Р. П. Лоніну было прысвоена званьне заслужанага работніка культуры Рэспублікі Карэлія.
Памяць
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Імя Рурыка Пятровіча Лоніна прысвоена Шалтозерскаму вэпскаму этнаграфічнаму музею.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Карелия: энциклопедия: в 3 т. / гл. ред. А. Ф. Титов. Т. 2: К – П. – Петрозаводск: ИД “ПетроПресс”, 2009. – 464 с.: ил., карт. ISBN 978-5-8430-0125-4 (т. 2) – С. 175
- Kaталог личногo архива Рюрика Петровича Лонина. – Петрозаводск: Шелтозерский вепсский этнографический музей и Карельский государственный краеведческий музей, 2000. Тираж: 50 экз.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- На родине Рюрика Лонина Архівавана 24 верасня 2015.
- Биография Рюрика Петровича Лонина на сайте Общества вепсской культуры
- Хранитель вепсских традиций
- Этнография и фольклор. Лонин Рюрик Петрович(недаступная спасылка)
- Тайны ивового сундука
- Карелия простилась с известным краеведом и фольклористом Р. П. Лониным Архівавана 14 снежня 2014.
Дзеля паляпшэньня артыкулу неабходна:
|