Ружовы кварц
Выгляд
Ружовы кварц — мінэрал групы кварцу, аксід крэмнію ружовага колеру. Назву атрымаў па колеры.
Уласьцівасьці
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Крышталі з выразна акрэсьленымі гранямі сустракаюцца рэдка, часта бываюць мутнымі, з расколінамі. На сьвятле афарбоўка блякне, зьнікае пры награваньні да 300 ° C. На інтэнсіўнасьць колеру ўплываюць прымешкі марганца, жалеза або тытана. Сустракаецца астэрызм (рутылавыя зоркі). Двупрэламленьне 0,009. Дыспэрсія 0,013. Плеахраізм слабы ў адценьнях ружовага колеру. Прысутнічае слабая цёмна-фіялетавая люмінэсцэнцыя. Фізычныя ўласцівасьці падобныя да ўласьцівасьцяў амэтысту.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Ружовы кварц — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Ружовы кварц у базе Mindat (анг.)
На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпэдыі. Калі ласка, прастаўце спасылкі на яго ў іншых артыкулах. |