Ругаі
Выгляд
| Ругаі | |
| Населены пункт | |
| Краіна | Латвія |
|---|---|
| Рэгіён | Латгалія |
| Край | Ругайскі |
| Дата заснаваньня | 1922 |
| Геаграфія | |
| Вышыня НУМ | 102 м |
| Часавы пас | |
| Каардынаты | 56°59′58″ пн. ш. 27°07′37″ у. д.HGЯO |
| Насельніцтва | |
| Колькасьць | 585 чал. (2015)Vietvārdu datubāze |
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |
| Тэлефонны код | +371 |
| Паштовы індэкс | LV-4570 |
| Ругаі на мапе Латвіі Ругаі | |
Ругаі (па-латыску: Rugāji) — вёска ў Латвіі, у гістарычным рэгіёне Латгалія, цэнтар Ругайскага краю. Праз Ругаі цячэ рака Варніенэ, праходзіць шаша Р47 Балві — Капунэ. Знаходзіцца за 310 кілямэтраў ад Рыгі, за 60 ад Рэжыцы, за 35 ад Лубаны, за 34 ад Гулбэнэ і за 18 ад Балваў.
Населены пункт Ругаі пачаў утварацца пасьля стварэньня тут парафіі ў 1922 року.[1] Назва вёскі паходзіць ад прозьвішча млынара.[2] У 1931 годзе Ругаі атрымалі статус вёскі. У Ругаі знаходзяцца самакіраваньне, пошта, школа, бібліятэка, амбуляторыя, дом культуры, крамы, кавярня, аўтасэрвіс, помнікі, каталіцкі ды праваслаўны храмы.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Latvijas pagasti. Enciklopēdija. A/S Preses nams, Rīga, 2001—2002 ISBN 9984-00-412-0
- ↑ https://web.archive.org/web/20081001003509/http://www.rugaji.lv/page2.html