Ромбавыя
Выгляд
| Ромбавыя | |
| Клясыфікацыя | |
|---|---|
| Царства | Жывёлы |
| Тып | Хордавыя |
| Кляса | Храстковыя рыбы |
| Надатрад | Скаты |
| Сямейства | Ромбавыя |
| Бінамінальная намэнклятура | |
| Rajidae | |
Ро́мбавыя (Rajidae) — самае разгалінаванае сямейства скатаў з васьмю родамі і больш чым 200 відамі.
Распаўсюджаньне
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Ромбавыя жывуць ва ўсіх сусьветных акіянах ад Арктыкі да Антарктыкі. Большасьць відаў жывуць ва ўмераных шыротах на марскім дне, якое складаецца з глею ці пяску. У тропіках прадстаўнікі сямейства ромбавых сустракаюцца радзей. Іх няма ў Палінэзіі, на Гаваях, у Мікранэзіі, у Карыбскім моры, а таксама паблізу ад каралавых рыфаў.