Робэрт Найт
Робэрт Найт | |
| па-ангельску: Robert Knight | |
| Дата нараджэньня | 24 красавіка 1945[1] |
|---|---|
| Месца нараджэньня | |
| Дата сьмерці | 5 лістапада 2017 (72 гады) або 6 лістапада 2017[2] (72 гады) |
| Месца сьмерці | |
| Прычына сьмерці | хвароба |
| Месца вучобы | |
| Занятак | музыка, сьпявак, прафэсар унівэрсытэту |
| Месца працы | |
| Псэўданімы | Robert Knight |
| Жанры | поп і соўл[d] |
| Інструмэнты | голас[d] |
| Псэўданімы | Robert Knight |
| Лэйблы | Dot Records[d] |
Ро́бэрт Найт (па-ангельску: Robert Knight, 24 красавіка 1945 — 5 лістапада 2017[3]) — амэрыканскі сьпявак, найбольш вядомы па сваім гіце 1967 году «Everlasting Love»[4].
Як піша музычны сайт AllMusic, «сьпявак Робэрт Найт так і застанецца артыстам аднаго гіта, але што за гіт! — Яго промневы блякбастар 1967 году «Everlasting Love» вытрымаў выпрабаваньне часам і застаецца адной з лепшых песень у стылі соўл свайго часу». У гэтай песьне, што Робэрт Найт напісал разам з Макам Гэйдэнам, аўтра жыцьцяпісу сьпевака AllMusic адзначае «Уздымаючуюся ў вышыню аранжыроўку і шчыры, адчувальны вакал Найту». Сынгл адразу стаў гітом, трапіў у дваццатку як у поп-чарт «Білборду», так і ў рытм-н-блюзавым[4].
Акрамя «Everlasting Love», у ЗША Найт прасьпяваў невялікія гіты «Blessed Are the Lonely» і «Isn’t It Lonely Together». А таксама ў 1973 годзе патрапіў у першую дзясятку Вялікабрытаніі зь песьняй «Love on a Mountain Top». Пасьля Найт адыйшоў ад музыкі і прысьвяціў сябе кар’еры ў галіне хімічных дасьледваньняў[4].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Bibliothèque nationale de France Robert Knight // data.bnf.fr (фр.): плятформа адкрытых зьвестак — 2011.
- ↑ Find a Grave (анг.) — 1996.
- ↑ Robert Knight 'Everlasting Love' Singer Dead at 72, tmz.com
- 1 2 3 Robert Knight — Biography. AllMusic. Праверана 2015-02-28 г.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Робэрт Найт на сайце AllMusic
- Жыцьцяпіс Робэрта Найту на сайце Oldies.com
- Жыцьцяпіс Робэрта Найту на сайце CMT