Робэрт Генін
Робэрт Львовіч Генін | |
Аўтапартрэт. Каля 1908 | |
Дата нараджэньня | 1884 |
---|---|
Месца нараджэньня | Высокае, Клімавіцкі павет, Магілёўская губэрня |
Дата сьмерці | 1941 |
Месца сьмерці | Масква |
Грамадзянства | Расейская імпэрыя Расейская імпэрыя |
Адукацыя | Віленская народная мастацкая школа |
Альма-матэр | Віленская рысавальная школа Трутнева[d] і Адэскае мастацкае вучылішча імя М. Б. Грэкава[d] |
Занятак | мастак |
Жанры | партрэт |
Робэрт Львовіч Генін (1884, Высокае, Клімавіцкі павет, Магілёўская губэрня — 1941, Масква) — мастак, графік.
Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Нарадзіўся ў сям’і крамніка. Вучыўся ў Віленскай народнай мастацкай школе акадэміка Івана Трутнева, у Адэскай мастацкай вучэльні Таварыства прыгожых мастацтваў імя Вялікага князя Ўладзімера Аляксандравіча. У 1902 годзе накіраваўся на вучобу ў Мюнхэн у школу А. Ажбэ, але расчараваўся ў ёй.
Пазьней пераехаў у Парыж, жыў у камуне мастакоў «Вулей» (1904—1905). У 1904—1906 гг. вучыўся ў Акадэміі Р. Жуліяна і на факультэце сацыяльных навук у Сарбоне, потым вярнуўся ў Мюнхэн, дзе ўваходзіў у аб’яднаньне «Sema».
Удзельнік «Восеньскага салёну» (1907). Сумесна з М. Фінгештэнам выдаў цыкль рыцінаў сухой іголкай «З бэрлінскіх прытонаў» (1919). У 1936 г. у галерэі «Ліліенфэльд» прайшла апошняя пэрсанальная выстаўка.[1] У 1936 г. вярнуўся ў СССР, сябар МАССМ (Маскоўскі абласны саюз савецкіх мастакоў) з 1937 г. У верасьні 1941 г. пасьля пачатку вайны зь Нямеччынай спрабаваў запісацца ў апалчэньне. Памёр у Маскве.
Творы захоўваюцца ў Мастацкім музэі Рэгентсбургу, Бэрлінскім мастацкім музэі, Нацыянальным мастацкім музэі Рэспублікі Беларусь, прыватных калекцыях Нямеччыны, Швайцарыі, Францыі, Нідэрляндаў, ЗША, Расеі ды Беларусі.
Галерэя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Чарлi Чаплiн (1921)
Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Дзесяць стагоддзяў мастацтва Беларусі. — Мінск: "Чатыры чвэрці", 2014. — С. 232. — 600 ас.
Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Робэрт Генін — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Алексей Родионов. Художник Роберт Генин (1884—1941). Творчество и судьба(рас.)