Перайсьці да зьместу

Рашка (рэгіён)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Рашка
па-сэрбску: Рашка
Месцазнаходжаньне Рашкі

Рашка на мапе Сэрбіі і Косава

Ра́шка (па-сэрбску: Рашка) — гістарычная вобласьць у заходняй частцы Балканскага паўвострава. Уключала паўднёвую частку Заходняй Сэрбіі і частку суседніх раёнаў Чарнагорыі і Косава. У Сярэднявеччы Рашка была ядром, вакол якога фармавалася Сэрбскае каралеўства. У цяперашні час паўднёва-заходняя частка Рашкі называецца Санджак.