Рапа
Выгляд
Рапа
| Падкляса ад | водная рашчына, салёная вада |
|---|---|
| Частка больш агульнага | салёнасьць |
| Папярэднік | hypersaline water |
| Процілегла | прэсная вада |
Рапа́ — высокаканцэнтраваная саляная рашчына. У прыродзе сустракаецца ў затоках ліманаў (бухтаў), а таксама ў саляных і штучных азёрах. Паводле хімічнага складу вылучаюць карбанатную, сульфатную і хлярыдную рапы. Канцэнтрацыя соляў у рапе можа дасягаць 300—370 г/л і вагацца ў залежнасьці ад гідрамэтэаралягічных умоваў. Калі рашчына дасягае насычэньня, то можа выдзяляць мінэралы. Рапа выкарыстоўваецца ў прамысловых і лекавых мэтах.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2001. — Т. 13: Праміле — Рэлаксін. — 576 с. — ISBN 985-11-0216-4
| Гэта — накід артыкула. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |